Сюлі-Прудом

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сюлі-Прудом
фр.: Sully Prudhomme
Sully Prudhomme, René-François-Armand, BNF Gallica.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

16 сакавіка 1839(1839-03-16)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння:

Парыж, дэпартамент Сена, Ліпеньская манархія[d][6]

Дата смерці:

6 верасня 1907(1907-09-06)[2] (68 гадоў) ці 7 верасня 1907(1907-09-07)[1] (68 гадоў)

Месца смерці:

Шатне-Малабры[d], дэпартамент Сена, Францыя[6]

Пахаванне:

Пер-Лашэз

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Альма-матар:

ліцэй Кандарсэ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік, эсэіст, аўтар дзённіка

Мова твораў:

французская мова

Узнагароды:
Нобелеўская прэмія па літаратуры вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (фр.: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 7 верасня 1907, Шатне-Малабры пад Парыжам) — французскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1901).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькі (1841) сям'я засталася без сродкаў, 2-гадовы Рэнэ з маці Клатыльдай (Кейё) Прудом і старэйшай сястрой пераязджае да дзядзькі. У 8-гадовым узросце Рэнэ паступае ў ліцэй Банапарта, дзе захапляецца матэматыкай, класічнымі мовамі і французскім вершаскладаннем. Скончыўшы ліцэй, Рэнэ, адзін з лепшых вучняў у класе па матэматыцы, планаваў вучыцца ў політэхнічнай школе, каб стаць інжынерам, але з-за сур'ёзнай хваробы вачэй адмовіўся ад сваіх планаў. Працуе канторшчыкам на фабрыцы, з 1860 — клеркам натарыяльнай канторы. Па вечарах вывучае філасофію і піша вершы.

Першы паэтычны зборнік «Стансы і вершы» (Stances et Poèmes, 1865) выйшаў пад псеўданімам Сюлі-Прудом (поўнае імя бацькі) і атрымаў высокую ацэнку ўплывовага крытыка Шарля Агюстэна Сент-Бева. У 1866 выдавец Альфонс Лемер уключыў вершы Сюлі-Прудома ў зборнік «Сучасны Парнас» (Le Parnasse contemporain), які быў маніфестам «парнасцаў» — маладых паэтаў, якія выступілі супраць лірычнай экзальтаванасці рамантычнай школы. А. Лемер таксама перавыдаў «Стансы і вершы» і зборнік санетаў Сюлі-Прудома «Выпрабаванні» (Les Epreuves). На працягу наступных трох гадоў выходзяць напісаныя па матывах антычнага міфа «Аўгіевы стайні» (Les Ecuries d'Augias, 1866), зборнік «Італьянскія замалёўкі» (Croquis italiens, 1866/1868) і «Адзінота» (Les Solitudes, 1869). У гэтых творах гучаць тэмы неўзаемнага кахання, а таксама канфлікту паміж навукай і рэлігіяй. Атрымаўшы адмову ад кузіны, на якой хацеў жаніцца, Сюлі-Прудом застаецца на ўсё жыццё, халасцяком.

У пач. 1870 на працягу некалькіх дзён паміраюць яго маці, дзядзька і цётка, што моцна паўплывала на паэта. У ліпні 1870 пачалася франка-пруская вайна, Сюлі-Прудом уступае добраахвотнікам у апалчэнне. Цяжкасці, выпрабваныя ў час працяглай аблогі Парыжа прускімі войскамі, яшчэ больш аслабілі яго здароўе і, яшчэ зняцця аблогі з французскай сталіцы, у Сюлі-Прудома адняліся ногі. Падчас лячэння ён піша патрыятычныя вершы, якія былі выдадзеныя асобнай кнігай пад назвай «Ваенныя ўражанні» (Impressions de la guerre, 1870).

Наступны значны паэтычны твор Сюлі-Прудома — «Марная пяшчота» (Les Vaines tendresses, 1875) — прасякнуты шчымлівай журбой, як і «Адзінота», у ім вершы цяпер найчасцей ўключаныя ў анталогіі паэта. У паэме філасофскага характару «Справядлівасць» (La Justice, 1878), напісанай у форме дыялогу пад уплывам паэзіі Лукрэцыя, гучыць думка пра тое, што справядлівасць варта шукаць не ў навакольным свеце, а ў душы чалавека. У «Шчасце» (Le Bonheur, 1888), эпічнай паэме з 4 тыс. радкоў, сцвярджаецца, што шчасця чалавек дасягне дзякуючы дапытлівасці, навуцы, дабрадзейнасці і ахвярнасці. Кажучы пра ўплыў гуманістычных ідэалаў Сюлі-Прудома на французскую літаратуру, амерыканскі даследнік французскага паходжання Жан Альбер Бедэ пісаў, што «ён выводзіць паэзію з цемры, у якую яна была надоўга ўведзеная песімізмам пазітывістаў, а таксама вучыць таму, што дарога да шчасця ляжыць праз пакуты, самаахвяраванне і брацкае каханне».

У зборніку артыкулаў «Паэтычны тастамент» (Le Testament poétique, 1900) Сюлі-Прудом выступіў у абарону класічнага французскага вершаскладання, супраць «свабоднага» верша, а таксама раскрытыкаваў сімвалістаў і дэкадэнтаў.

У 1901 Сюлі-Прудом стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за «выдатныя літаратурныя вартасці, асабліва за высокі ідэалізм, мастацкую дасканаласць, а таксама за незвычайнае спалучэнне душэўнасці і таленту, пра што сведчаць яго кнігі». Уручэнне Нобелеўскай прэміі Сюлі-Прудому стала нечаканасцю для ўсіх тых, хто лічыў найболей верагодным прэтэндэнтам Льва Талстога.

У сваёй вітальнай прамове С. Д. Вірсен, член Шведскай акадэміі, асоба адзначыў, што Сюлі-Прудом «вылучаецца дапытлівым і назіральным розумам, які… прасякнуўся маральнай веліччу чалавека… і з гэтага пункту гледжання ён лепей большасці пісьменнікаў увасабляе тое, што Альфрэд Нобель зваў „ідэалістычнымі тэндэнцыямі ў літаратуры“». З-за хваробы Сюлі-Прудом у цырымоніі ўзнагароджання не ўдзельнічаў, дыплом лаўрэата быў уручаны паслу Францыі ў Швецыі.

Ужо цяжка хворы, паэт звяртаецца да хрысціянскай апалагетыкі Блеза Паскаля і піша трактат «Сапраўдная рэлігія Паскаля» (La Vraie Religion selon Pascal, 1905). У сваім апошнім творы «Псіхалогія свабоднага выбару» (Psychologie du libre arbitre, 1906) Сюлі-Прудом прыходзіць да высновы, што свабода выбару закладзеная ў прыродзе і, такім чынам, апраўданная.

Памёр 7.9.1907 на сваёй віле ў Шатне-Малабры пад Парыжам.

Пісьменнік, у свой час вельмі паважаны як у літаратурных, так і акадэмічных кругах, Сюлі-Прудом цяпер малавядомы, нават у Францыі. Асобныя вершы паэта перакладаюцца, уключаюцца ў анталогіі, аднак цяпер літаратуразнаўцы не надаюць яго творчасці вялікай увагі. Сюлі-Прудом вядомы як заснавальнік літаратурнай прэміі, якую ён заснаваў для маладых французскіх паэтаў на сродкі ад Нобелеўскай прэміі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107683733 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 PRUDHOMME PRUDHOMME, dit René, François, Armand dit SULLY PRUDHOMME René, François, Armand PRUDHOMME, dit Sully — 1834.
  3. René François Armand Prudhomme // Léonore database ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sully Prudhomme // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Sully Prudhomme // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 6,0 6,1 Сюлли-Прюдом // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сюлли-Прюдом (Sully-Prudhomme) Рене // Лауреаты Нобелевской премии: Энциклопедия: Пер. с англ. — М.: Прогресс, 1992.