Сядай за руль маёй машыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сядай за руль маёй машыныM:
яп.: ドライブ・マイ・カー
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 179 хв.
Краіна
Мова японская мова
Год 20 жніўня 2021, 23 снежня 2021, 17 сакавіка 2022[1] і 24 лістапада 2021[2]
IMDb ID 14039582
Афіцыйны сайт(яп.) [3]

«Сядай за руль маёй машыны» (яп.: ドライブ・マイ・カー) — японскі мастацкі фільм, прэм’ера якога адбылася ў ліпені 2021. Карціна сабрала цэлы шэраг прэмій: тры прызы Канскага кінафестывалю, чатыры прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША, прэмію BAFTA за найлепшае неангламоўнае кіно, «Залаты глобус» і «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой карціны — тэатральны акцёр і рэжысёр Ясуке Кафуку. Ён жыве ў шчаслівым шлюбе са сцэнарысткай Ота, пакуль аднойчы не заспявае яе ва ўласным доме з каханкам. Кафуку пакідае дом, а праз нейкі час яго жонка памірае ад кровазліцця ў мозг.

Праз два гады пасля трагедыі Кафуку запрашаюць у Хірасіму, паставіць чэхаўскую п’есу «Дзядзька Ваня». Яму даюць асабістага кіроўцу — маўклівую дзяўчыну Місакі са шрамам на твары.

Час, што Кафуку і Місакі праводзяць разам, іх гутаркі і абмен сакрэтамі — усё гэта ідзе на карысць абодвум. Кафуку пачынае нанава аналізаваць свае адносіны з жонкай. А Місакі спрабуе разабрацца з цяжкай гісторыяй уласнага мінулага[4].

Зноскі