Сядальная косць
| Сядальная косць | |
|---|---|
| лац.: os ischii | |
| Правая сядальная косць, пазначана чырвоным | |
| Сядальныя косці ў шкілеце чалавека, від са спіны | |
| Каталогі | |
Сядальная косць[1] (лац.: os ischii) — парная косць, адна з трох касцей, якія пры зрашчэнні фарміруюць лагвовую косць.
Сядальная косць мае цела (лац.: corpus ossis ischii), якое ўваходзіць у склад вяртлюжнай западзіны, і галіну (лац.: ramus ossis ischii). Цела і галіна сядальнай косці ўтвараюць паміж сабой вугал, вяршыня якога моцна патоўшчана і ўтварае так званы сядальны груд (лац.: tuber ischiadicum). Па заднім краі цела, уверх ад сядальнага груда, размешчана малая сядальная выразка (лац.: incisura ischiadica minor), аддзеленая сядальнай восцю (лац.: spina ischiadica) ад вялікай сядальнай выразкі (лац.: incisura ischiadica major). Галіна сядальнай косці зліваецца з ніжняй галіной лабковай косці, замыкаючы замыкальную адтуліну (лац.: foramen obturatum)[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Сядальныя косці ў шкілеце лагва чалавека пазначаны чырвоным
- Сядальны груд правай сядальнай косці
- Сядальная восць правай сядальнай косці
- Замыкальная адтуліна правай лагвовай косці
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 35. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
- ↑ Тазовая кость // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 52-54. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядальная косць