Сядзіба Вайніловічаў (Кунцаўшчына)
Выгляд
| Славутасць | |
| Сядзіба Вайніловічаў | |
|---|---|
| Будынак былой вінакурні | |
| Краіна |
|
| Тып будынка | сядзіба |
| Будаўніцтва | пачатак XX ст. |
Сядзіба Вайніловічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Размешчаны ў вёсцы Кунцаўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сядзіба была сфарміравана ў XIX стагоддзі і належала шляхецкаму роду Вайніловічаў.
Комплекс уключаў мураваны сядзібны дом, дом эканома, два будынкі вінакурні, вялікі гаспадарчы будынак, а таксама парк з невялікім вадаёмам[1].
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]На пачатак XXI стагоддзя сядзібныя будынкі ў асноўным захаваліся. Ад паркавых насаджэнняў засталіся асобныя дрэвы[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Сядзібы Беларусі. — Мінск: Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2003. — ISBN 985-6700-10-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Сядзіба Вайніловічаў (Кунцаўшчына) на Вікісховішчы |