Сядзіба Гегера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сядзіба Гегера — колішняя гарадская сядзіба заможнага гараджаніна Ягора Гегера, якая існавала ў Мінску на рагу вул. Койданаўскай (сучасная Рэвалюцыйная) і плошчы Высокі рынак

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напрыканцы XVI ст. у Мінску аселі езуіты. У 1654 годзе смаленскі біскуп Геранім Сангушка за 8000 злотых купіў сядзібу ў Я. Гегера і падарыў яе езуітам[1][2].

У 1723 годзе пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзвядзенне справа ад касцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіума, у якім знаходзіліся пакоі прафесараў і магістраў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба была абнесена высокай мураванай агароджай, надворак нагадваў замкнёны тыл, пра што сведчыць наяўнасць двух брам. Адна брама была размешчана з боку плошчы Высокага рынку, а другая - з боку вуліцы Койданаўскай. Апошняя магла знаходзіцца далей ад яе ў дальнім кутку сядзібы[3].

Сядзіба Ягора Гегера шырынёй 10 м была выцягнута ўздоўж вуліцы Койданаўскай прыкладна на 54 м і, такім чынам, яе плошча магла займаць не меней чым 540 кв. м[3][4]. На плане 1793 г. ад рога паміж Койданаўскай вуліцай і плошчай Высокага рынку цягнецца пабудова ўздоўж вуліцы. Магчыма, даўжыня гэтага будынка адпавядала даўжыні сядзібы Ягора Гегера[3].

Апрача двухпавярховага невялікага мураванага жылога дому, на тэрыторыі сядзібы былі стары драўляны дом, стайня, свіран і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.