Сядзіба (раман)
«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.
Выданне
[правіць | правіць зыходнік]Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 года на платформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by[1] Надрукавала кнігу 28.2.2017 года выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» у выдавецтве EkoPress у Беластоку (Польшча)[2]. Прэзентацыя папяровага выдання планавана ў маі 2017 года[2].
У чэрвені 2022 года Фонд Kamunikat.org і выдавец Яраслаў Іванюк выдалі «Сядзібу» аўдыёкнігай. Кнігу начытаў паэт і радыйны журналіст Віктар Сямашка, звядзенне і музыка — Лукаша Сцепанюка, аўтар вокладкі CD — Ігар Палынскі.[3] «Сядзіба», хіба, адзіны беларускі твор, які выйшаў на CD апошнімі гадамі. З верасня 2022 года даступны для бясплатнага праслухвання[4].
У 2023 годзе раман «Сядзіба» ўвайшоў у кнігу Алеся Аркуша «Тэстамент Рагвалода».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сюжэта, нічога не знікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні — метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.[1]
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменніцы Марыя Роўда і Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным»[2]. Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «метагістарычную прозу»[1].
Электронная версія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажу лютага 2017 года пляцоўкі kniharnia.by[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Будзьма беларусамі! » Пабачыў свет чарговы раман Алеся Аркуша „Сядзіба” . budzma.org. Праверана 23 лістапада 2024.
- ↑ а б в http://ximik.info/news/vyyshau-novy-raman-alesya-arkusha-14948 Архівавана 7 сакавіка 2017.
- ↑ Першая аўдыёнкіга Фонду Kamunikat.org: раман «Сядзіба» Алеся Аркуша . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 23 лістапада 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Раман Алеся Аркуша «Сядзіба» цяпер можна паслухаць бясплатна . budzma.org. Праверана 23 лістапада 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты . budzma.org. Праверана 23 лістапада 2024.