Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Арэхаўна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзібна-паркавы комплекс
Арэхаўнянская сядзіба
Арэхаўнянская сядзіба
Арэхаўнянская сядзіба
55°12′15″ пн. ш. 28°40′42″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Арэхаўна
Дата заснавання 1840
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000783шыфр 213Г000783

Арэхаўнянская сядзіба (Віцебская вобласць)
Арэхаўнянская сядзіба
Арэхаўнянская сядзіба

Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх, Арэхаўнянская сядзіба — помнік сядзібна-паркавага мастацтва на паўночнай ускраіне аграгарадка Арэхаўна (называлася таксама Лютава ці Запалевічы) ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, над возерам пры старым гасцінцы з Лепеля на Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню паселішча ўспамінаецца пад 1583 годам у сувязі з пацвярджэннем каралём Стэфанам Баторыям прывілея, дадзенага яго папярэднікам Жыгімонтам Аўгустам уладальнікам гэтай мясцовасці Рагозам. На пачатку XVII ст. Арэхаўна належала Марыяне Корсак з Рагозаў, ад якой перайшло да Сушынскіх, у 1642 годзе маёнтак набыў Тадэвуш Кмітыніч Сялява. Ад гэтага роду маёнтак трапіў да Рыпінскіх. Полацкі крайчы Ян Рыпінскі ў 1745 годзе прадаў маёнтак Антонію і Ядвізе Грабніцкім.

Першапачаткова Антоній і Ядвіга карысталіся прозвішчам Дактаровічы, якое ў канцы XVII ст. змянілі на Грабніцкія, захоўваючы першапачатковае як прыдомак. Прадстаўнікі гэтага роду валодалі маёнткам да Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917). Адам Дактаровіч-Грабніцкі і яго два сыны Юстын (нар. 1875) і Ян Тадэвуш (нар. 1879) былі апошнімі ўладальнікамі Арэхаўны. Пасля рэвалюцыі сядзіба заняпала. У былым сядзібным доме ў час Другой сусветнай вайны з 09.07.1943 г. да 15.04.1944 г. размяшчаўся шпіталь 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі партызанскай брыгады. У памяць пра гэта ў 1958 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Пазней тут размяшчалася школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны комплекс быў пабудаваны ў 1840 годзе на паўночнай ускраіне вёскі Арэхаўна.

Сядзібны дом[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом уяўляе сабой мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, вылучанай балконам і завершанай трохвугольным франтонам. Сіметрычная кампазіцыя галоўнага фасада парушана бакавым размяшчэннем увахода, аформленага 4-калонным атыкавым порцікам. Дваровы фасад вырашаны сіметрычна: у цэнтры выступае 2-павярховы акруглы эркер і кароткія бакавыя крылы. У аздабленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, дэнтыкулы, прафіляваныя карнізы, ліштвы і сандрыкі ў абрамленні акон. Планіроўка анфіладная. У цэнтры вылучаецца вялікая авальная зала з вітой лесвіцай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У сядзібе мелася вялікая бібліятэка, карцінная галерэя, у якой былі сабраны творы Дэлакруа, Вато, Фраганара, каштоўныя зборы фарфору, срэбра, венецыянскай бронзы, старадаўняй зброі.

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Побач з гаспадарскім домам у 1875 годзе архітэктарам Віткоўскім была пабудавана мураваная фамільная капліца-пахавальня.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс уключаў рэгулярны парк плошчай 20 га з возерам, у якім раслі кедры, лістоўніцы, таполі і інш., сядзібны дом, флігель, шмат гаспадарчых пабудоў (часткова захаваліся). Ад уязной брамы да параднага двара-курданёра ішла цэнтральная алея.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арэхаўнянская сядзіба // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 174—175.
  • Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 425—426.
  • Кулагін А. М. Арэхаўнянская сядзіба // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 158. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]