Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў (Муравана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў
53°17′32,69″ пн. ш. 23°54′01,88″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Муравана
Архітэктурны стыль класіцызм
Першае згадванне другая палова XIX ст.
Будынкі
сядзіба • парк • млын • гаспадарчыя пабудовы
Map

Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Муравана (Бераставіцкі раён).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У комплекс уваходзяць гаспода, афіцыны і гаспадарчыя пабудовы. Перад галоўным фасадам гасподы прамавугольны парадны партэр, да якога вядзе ўязная алея. За домам лесапарк з сістэмай алей і з прамавугольнымі сажалкамі і каналамі. Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны будынак. Галоўны фасад аздоблены архітэктарскім дэкорам і лепкай, цэнтр вылучаны пілястрамі і франтонам (порцік не збярогся). Прамавугольныя вокны маюць прафіляваныя ліштвы. Планіроўка калідорная з аднамаршавай лесвіцай.

У будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]