Сядзібна-паркавы ансамбль (Грымяча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Пузынаў
52°17′03,42″ пн. ш. 23°20′43,74″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Грымяча
Архітэктурны стыль класіцызм
Будынкі
сядзіба • парк • сыраварня • лядоўня • амбар
Вядомыя жыхары Юзаф Эдвард Пузына
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000345шыфр 112Г000345
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль Пузынаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. Пабудаваны ў маляўнічым месцы побач з вёскай Грымяча на пагорку ў выгіне ракі Пульва ў стылі позняга класіцызму. Належала Пузынам, якія набылі маёнтак у Пуслоўскіх.

Палацава-паркавы ансамбль знаходзіцца ў параўнальна добрым стане, вызначаецца прыгажосцю навакольнага ландшафту, але палац быў значна разрабаваны пасля высялення з яго ў 1990-я гг. летняга лагера для адпачынку дзяцей.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У ансамбль уваходзяць мураваны аднапавярховы палац, пейзажны парк, тры мураваныя гаспадарчыя пабудовы.

Палац[правіць | правіць зыходнік]

Палац мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане прамавугольны з трыма значна выступаючымі рызалітамі: цэнтральным і двума бакавымі. Цэнтральны рызаліт вылучаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордара з трохвугольным франтонам. Бакавыя рызаліты дэкарыраваны пілястрамі і завершаны атыкавай сценкай. Аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі, простымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі. Палац накрываў высокі чатырохсхільны гладкі дах.

Вонкавыя сцены маюць арнаментаваныя разеткі і вісячыя гірлянды. Паркавы фасад па цэнтры мае тэрасу, а збоку — мансарду. Будынак узведзены на высокім падмурку, мае паўпадвальны паверх. Унутраная планіроўка палаца анфіладнага тыпу. У цэнтральным рызаліце маецца прасторны вестыбюль, за ім зала з выхадам у парк. У бакавых рызалітах знаходзіліся жылыя пакоі. 3 найбольш цікавых элементаў інтэр'ера — вінтавыя чыгунныя ўсходы на другі паверх мансарды.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Палац абкружае параўнальна невялікі парк, плошчай каля 5 га, які займае частку схілу з пагорка да р. Пульва. Сіметрычна палацу растуць дзве лістоўніцы еўрапейскія. Другую, таксама сіметрычна размешчаную пару салітэраў ствараюць дрэвы хвоі веймутавай. У выглядзе бакавых куліс прастора фланкіравана купамі дрэў мясцовых парод.

За невялікім паркавым партэрам размяшчаецца пейзажная частка парку. Яна займае пагорак, з якога адкрываюцца перспектывы на маляўнічае наваколле і раку Пульва. Паўтараючы форму пагорка, каля яго падножжа праходзіла алея з грабу. У салітэрах, невялікіх дрэвавых групах выкарыстоўваліся экзатычныя віды. Захаваліся адзінкавыя дрэвы ясеню звычайнага ніцага, елкі блакітнай, лістоўніцы, шаўкоўніцы, глогу і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]