Сядзібна-паркавы ансамбль (Янавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзібна-паркавы ансамбль
Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх
52°59′50,98″ пн. ш. 26°38′22,54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Янавічы
Архітэктурны стыль Класіцызм
Будынкі
сядзібны дом • свіран
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000214шыфр 613Г000214
Map

Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх — помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. у в. Янавічы (Клецкі раён).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Ансамбль уключае мураваную гасподу, гаспадарчыя пабудовы і парк эканамічнага тыпу са ставам. Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з вальмавым дахам (раней мансардавым). Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная лоджыяй з каланадай, дваровага — круглаватым эркерам. Пластычнасцю апрацоўкі вылучаюцца ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і аздобленыя рустам вуглы будынку. У анфіладнай сіметрычна-восевай планіроўцы цэнтральнае месца адведзенае зале-ратондзе і вестыбюлю.

Выкарыстоўваецца як жылы будынак. Ансамбль былой сядзібы — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]