Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. ў г.п. Поразава (Свіслацкі раён). Створаная каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць гаспода і парк.

Гаспода — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынку спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом узведзены на падмурку з драўляных брусоў. Сцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаныя на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дому фланкіраваныя дзвюма двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстаная разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Першапачатковая анфіладная планіроўка дому змененая на калідорную. Інтэр'еры не зберагліся.

Парк — рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад галоўным фасадам гасподы размешчаны круглы партэр. Сярод насаджэнняў пераважаюць таполя і ліпа.

У будынку размешчана бальніца. Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. Vilnius. Gediminas, 300 p. 2018. ISBN 978-9955-806-11-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
  • [ Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)] на сайце Radzima.org
  • [ Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)] на сайце Глобус Беларусі (руск.)