Сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх (Манькавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Пахавальня Друцкіх-Любецкіх
Пахавальня Друцкіх-Любецкіх
55°02′18,35″ пн. ш. 26°53′26,33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Манькавічы
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Будынкі
Капліца-пахавальня Друцкіх-Любецкіх • свіран • млын • парк
Map

Сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх — існаваў у канцы XVIII — першай палове XX ст. у в. Манькавічы (Пастаўскі раён). Належаў Хлявінскай, потым Друцкім-Любецкім. Уключаў гасподу, гаспадарчыя пабудовы, парк, капліцу-пахавальню.

Гаспода — прамавугольны ў плане драўляны аднапавярховы будынак з мезанінам у цэнтры. Стаяў на каменным падмурку. Быў накрыты мансардавым ламаным дахам з круглымі люкарнамі. Меў рысы пераходнай архітэктуры — ад позняга барока да класіцызму. Гарызантальна ашаляваныя звонку сцены прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Галоўны фасад вылучаны двух'ярусным чатырохкалонным порцікам (у ніжнім ярусе калоны ў сячэнні круглыя, у верхнім, надбудаваным пазней, — квадратныя) з ажурнай агароджай галерэі ў другім ярусе і разным франтонам у завяршэнні. Планіроўка анфіладная.

Сярод гаспадарчых пабудоў манументальнасцю вылучаўся вырашаны ў стылі ампір мураваны свіран — прамавугольны ў плане на высокім бутавым цокалі цагляны будынак, накрыты двухсхільным дахам. Вуглы сцен аздобленыя рустам, галоўны падоўжаны фасад быў вырашаны галерэяй-каланадай тасканскага ордара.

Захаваліся: капліца-пахавальня ў стылі позняга класіцызму, размешчаная ў лесапаркавым масіве на супрацьлеглым ад гасподы ўзгорыстым беразе става; бутавы свіран; млын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]