Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (Скокі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Нямцэвічаў
52°09′21″ пн. ш. 23°38′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Скокі
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Марцэлій Нямцэвіч і Ядвіга Сухадольская
Дата пабудовы 1770-я
Будынкі
сядзібны дом • фрагменты парку
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000110шыфр 112Г000110
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў — сядзіба ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая інфармацыя пра Скокаўскую сядзібу паходзіць з XVI ст. у сувязі з падзелам каралеўскіх маёнткаў на валокі. Са скаргай аб несправядлівым падзеле гэтых зямель звярнуўся да берасцейскага старосты Васіля Львовіча Глінскага[праясніць] гаспадар Скокаў Сямён Багдановіч Клувода. Судовая справа цягнулася амаль 5 гадоў з 1550 г. па 1554 г., у выніку якой з 31 валокі ад Клуводы было адрэзана 15. Нягледзячы на страту, Скокі лічыліся шляхецкім маёнткам. У 1567 г. маёнтак па спадчыне перайшоў да Фёдара Скокаўскага, а ў 1589 г. Скокамі валодалі нашчадкі Сямёна Багдановіча — Марына Скокаўская і яе муж Заранка Гарбоўскі[1].

У XVII ст. Скокі перайшлі ва ўласнасць роду Нямцэвічаў. Дзякуючы гістарычным запіскам Юльяна Урсына Нямцэвіча вядома, як выглядаў старадаўні радавы дом Нямцэвічаў у XVII ст., у якім ён нарадзіўся. Гэта быў невялікі драўляны будынак з галоўным уваходам і ганкам. У левай палове дома размяшчалася зала, у якой віселі дзве копіі абразкоў Божай Маці з немаўляткам (мастак Карл Дольці). Пакой выглядаў вельмі сціпла, па словах Юльяна Нямцэвіча, толькі «столік і крэслы з арэхавага дрэва ўпрыгожвалі хату», ды яшчэ былі спальні бацькоў, дзяцей, аптэчны пакойчык і гасціная. Побач з домам стаялі флігель, далей — стадола, свіран, гумно, вазоўня. Вакол расло некалькі пладовых дрэў і мноства кветак[1].

Паступова дом стаў цесным, сям’я павялічылася. У 1770 г. стары дом быў разабраны, а газон заараны плугам. На тым месцы, дзе стаяў дом, старэйшы брат Юльяна Урсын Нямцэвіча пасадзіў два арэхавыя дрэвы на ўспамін аб радавым гняздзе[1].

Новы мураваны палац быў пабудаваны Марцэліем Нямцэвічам і яго жонкай Ядвігай Сухадольскай у 1770-я гг. па праекце невядомага архітэктара ў іншым месцы, непадалёк ад колішняй сядзібы. Нельга з упэўненасцю сцвярджаць, што сённяшні выгляд палаца адпавядае першапачатковаму праекту. Можна толькі параўнаць яго з палацам на акварэлі Напалеона Орды 1860-х гг[1].

Падчас Першай сусветнай вайны ў палацы размяшчаўся штаб кайзераўскай арміі. Падчас ваенных дзеянняў палац і парк былі моцна пашкоджаны, аднапавярховыя флігелі зруйнаваны[1]. Напярэдадні падпісання Брэсцкага мірнага дагавора, заключанага РСФСР з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй 3 сакавіка 1918 года, у сядзібе Нямцэвічаў вяліся перамовы дэлегацый Савецкай Расіі і Германіяй з яе саюзнікамі[2].

Апошнім уладальнікам Скокаўскага палацава-паркавага ансамбля да 1939 г. быў нашчадак аднога з братоў Юльяна Ян Нямцэвіч. Пасля Другой сусветнай вайны разбураны фамільная капліца, агароджа, брама, гаспадарчыя пабудовы[1].

Сядзіба да рэстаўрацыі

У 1997 годзе ў Калужскім абласным мастацкім музеі былі знойдзены 6 партрэтаў з сядзібы Нямцэвічаў, якія былі вывезены ў 1915 годзе з Скокаў у сувязі з наступленнем немцаў[3]. У 2010 федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі» планавала перадаць Беларусі лічбавыя копіі палотнаў[2].

У 1999 г. адноўлены гістарычны помнік-вежа XVIII ст., што размяшчаецца за 2 км на поўнач ад в. Скокі[1]. Пасля рэстаўрацыі комплексу ў 2012 г. пачаў функцыянаваць гісторыка-мемарыяльны музей.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац[правіць | правіць зыходнік]

Палац — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак. Мае характэрную для архітэктуры барока аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб’ём накрыты ламаным дахам. Уваходы ад галоўнага фасада і парку акцэнтаваны балконамі на гранёных слупах. Планіроўка ўсіх паверхаў анфіладная[1].

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Вакол палаца ў XVIII ст. фарміраваўся рэгулярны парк. Парк грунтоўна абследаваў і апісаў А. Т. Федарук. Плошча парку, сфарміраванага ў XVIII ст., складае 5 га. У цэнтральнай частцы існуе трохрадная алея, бліжэй да цэнтра парк перасякаўся невялікім каналам[1].

Ва ўсходняй частцы парку размяшчаліся тры паляны, якія былі абсаджаны і дэкарыраваны рознымі пародамі дрэў і кустоў. Да сённяшняга часу захаваўся прагулачны маршрут[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скокі // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  • У Скоках дамаўляліся аб міры / Валянціна Кастоўская // Беларусь. — 2012. — № 7. — С. 48—49.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]