Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы)
| Славутасць | |
| Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх | |
|---|---|
| | |
| 53°36′41,17″ пн. ш. 31°57′45,15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Клімавічы |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
| Дата пабудовы | 1867 год |
| Статус |
|
Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх — будынак у Клімавічах па вуліцы Савецкай, 69. Помнік драўлянага дойлідства XIX ст., пабудаваны ў 1867 годзе ў псеўдарускім стылі. Цяпер музей.
У асабняку да Кастрычніцкай рэвалюцыі жыла з сям’ёй Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх, жонка апошняга клімавіцкага павятовага маршалка Мікалая Бекмана. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі бедны дамок на ўскраіне горада[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўднёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная мансардай з кілепадобным франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкараваная разьбой у выглядзе карунак. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В КЛИМОВИЧАХ СОХРАНИЛСЯ ОСОБНЯК ИМЕНИТОГО РОДА МЕЩЕРСКИХ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- 1163. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы)- Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы) на сайце Radzima.org
- Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба князёў Мяшчэрскіх (Клімавічы) на сайце «Архіварта»
