Сялецкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сялецкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сялецкае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 263
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сялецкае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смолькаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1263 чалавекі[3], з іх 94,1 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.