Сялец (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сялец, Бярозаўскі раён)
Аграгарадок
Сялец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1397
Насельніцтва
  • 861 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовы індэкс
225242
Аўтамабільны код
1
Сялец на карце Беларусі ±
Сялец (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Сялец (Бярозаўскі раён)
Сялец (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сялец (Бярозаўскі раён)

Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 6 км (за 12 км[2]) ад горада Бяроза і чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 111[2] км ад Брэста, на рацэ Башта пры яе сутоцы з Ясельдай, на паўднёвым беразе вадасховішча Сялец .

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасцейшчыны. Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 года тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 15651566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 год, у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, бальніца.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1699 чалавек у 391 двары[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гадах гітлераўцамі было спалена 264 дамоў, забіта 164 чалавекі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1830 — 468 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іудзеяў 176, мяшчан-хрысціян і сялян 286, жабракоў 2[4]; 1878 — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[5]
  • XX стагоддзе: 1921 — 997 чал.[6]; 2002 — 1023 чал., 397 двароў[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Успенская царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Уніяцкая царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Таксама з мястэчка паходзяць продкі Уладзіміра Высоцкага[7].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сэ́лец.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. а б Селец (руск.)
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  5. Sielec (22) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 529.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  7. Мікалай Пейган. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага Архівавана 5 кастрычніка 2013. // «Маяк», 30 снежня 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]