Сялявіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сялявіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сялявічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 755
Плошча 77,9 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Сяля́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Сялявічы. Плошча сельсавета складала 7791,22 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Азярніцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 755 чалавек[2], з іх 83,0 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 6,2 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.