Сялянская доля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Сялянская доля»
Тып газета
Краіна
Заснавана чэрвень 1921
Спыненне публікацый красавік 1922
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Сялянская доля» — газета аргнізацыі «Беларускае працоўнае сялянства». Выдавалася ў чэрвені 1921 — красавіку 1922 гг. у г. Каўнас (Літва) на беларускай мове, выходзіла нерэгулярна. Рэдакцыя стаяла на пазіцыях непадзельнасці і незалежнасці Беларусі, прапаведвала ідэю сацыяльнага і нацыянальнага самаўсведамлення сялянства, гуртавання яго сіл на вызваленчую барацьбу супраць польскай акупацыі. Асобныя публікацыі скіраваны на барацьбу за нзалежнасць Беларусі. Аддавала ўвагу выбарам у Віленскі сойм, пытанню далучэння Віленшчыны да Польшчы. Змясціла рэзалюцыі 1-й Усебеларускай канферэнцыі (верасень 1921 г., Прага), дэкларацыю ўрада БНР у сувязі з 4-й гадавінай абвяшчэння суверэнітэту Беларусі, матэрыялы пра кааперацыйны рух і школьнае пытанне. Друкавала творы П. В. Мядзёлкі, А. Смаленца, І. Дварчаніна (пад псеўд. І. Гудок), В. Мурашкі (В. Маслоўскай), В. Ластоўскага (пад псеўд. Юрый В.), Т. Грыба (пад псеўд. А. Небарака), М. Бяздольнага. Выйшла 7 нумароў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 3 лютага 2022.