Перайсці да зместу

Сялянскі пазямельны банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сялянскі пазямельны банк
Тып банк
Заснаванне 1882
Скасавана 8 снежня 1918
Краіна

Сяля́нскі банк[1], Сялянскі пазямельны банк[1][2] — дзяржаўная крэдытная ўстанова, банк у Расійскай імперыі, які дзейнічаў у 1882—1917 гадах. Разам з Дваранскім зямельным банкам утвараў сістэму дзяржаўнага іпатэчнага крэдытавання[3]. Падпарадкоўваўся Міністэрству фінансаў.

Палажэнне аб банку было зацверджана 18(30) мая 1882 года, а сваю дзейнасць банк пачаў у 1883 годзе[3]. Першапачаткова дзейнічаў на тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, затым дзейнасць банка ахапіла Царства Польскае (1888), Закаўказзе і прыбалтыйскія губерні (1906)[3]. У 1905 годзе існавала 40 аддзяленняў банка, у 1915 годзе — 52[3], у тым ліку ў Вільне, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску[2][1]. Частка аддзяленняў банка былі самастойныя, частка — аб’яднананыя з аддзяленнямі Дваранскага банка.

Будынак банка ў Віцебску. Сучасны гадоўны корпус ВДАВМ

Банк выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі на пакупку зямлі. Атрымаць пазыку маглі сельскія таварыствы і асбныя сялянскія гаспадаркі. З 1906 гомса Сялянскі пазямельны банк стаў адным з найважнейшых інструментаў сталыпінскай аграрнай трэформы і ў 1915 годзе займаў першае месца сярод устаноў іпатэчнага крэдытавання ў Расійскай імперыі па кошту і колькасці выдадзенай пад заклад зямлі[3].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Сялянскі пазямельны банк быў скасаваны дэкрэтам Савета народных камісараў ад 25 лістапада (8 лютага) 1917 года[3][4].

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б ЭГБ 2001.
  3. а б в г д е БРЭ 2010.
  4. Декрет Совета Народных Комиссаров. «Об упразднении Государственного Дворянского Земельного и Крестьянского Поземельного Банков» // Собрание узаконений и распоряжений правительства за 1917—1918 гг. — М.: Управление делами Совнаркома СССР, 1942. — С. 48.