Сямён Іванавіч Чалюскін
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сямён Іванавіч Чэлюскін)
| Сямён Іванавіч Чалюскін | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, гідрограф, ваенны |
| Дата нараджэння | каля 1700 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | лістапад 1764 |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Q131385257? |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Сямён Іванавіч Чалюскін[1] (руск.: Семён Ива́нович Челю́скин, каля 1700 — пасля 1760) — расійскі палярны даследчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дваран Калужскай губерні. Вучыўся ў Маскоўскай школе матэматычных і навігацыйных навук (1714—1726), скончыў Марскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу ў 1728 годзе, з 1733 года ў складзе аднаго з атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі пад кіраўніцтвам В. В. Прончышчава, потым Х. П. Лапцева. Вясной 1741 года прайшоў па сушы ад вусця Хатангі да вусця Пясіны і апісаў частку заходняга ўзбярэжжа паўвострава Таймыр да паўночнага пункта мацерыка. З 1743 года служыў на Балтыйскім флоце. У гонар Чалюскіна названы мыс і паўвостраў на Таймыры, а таксама параход «Чалюскін» (гл. чалюскінцы).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне паводле БП-2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чэлюскін Сямён Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 326—327. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).