Сямён Ільіч Багданаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сямён Ілліч Багданаў
Дата нараджэння

17 (29) жніўня 1894(1894-08-29)

Месца нараджэння

г. Санкт-Пецярбург

Дата смерці

12 сакавіка 1960(1960-03-12) (65 гадоў)

Месца смерці

г. Масква

Месца пахавання

Новадзявочыя могілкі

Прыналежнасць

Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Род войскаў

танкавыя войскі

Гады службы

Сцяг Расіі 19151918
Сцяг СССР 19181956

Званне

Маршал бранетанкавых войскаў

Бітвы/войны

Грамадзянская вайна ў Расіі,
Савецка-польская вайна, 1919-1921,
Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Замежныя ўзнагароды:

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны

Сямён Ілліч Багданаў (17 (29) жніўня 1894, г. Санкт-Пецярбург — 12 сакавіка 1960, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, маршал бранетанкавых войскаў (1 чэрвеня 1945)[1], двойчы Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рускі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, прапаршчык запаснога палка[2] (ці падпаручык[3]). У Чырвонай Арміі з 1918 года[1], удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, у савецка-польскай вайне 1919—1921[1] і дзеяннях супраць атрада Антонава.

Да Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады. З мая 1932 па кастрычніка 1935 года камандаваў 134-й механізаванай брыгады 45-га механізаванага корпуса . З 1938 года па кастрычнік 1939 знаходзіўся пад следствам. Быў асуджаны на два гады зняволення[3], аднак неўзабаве вызвалены па амністыі.

З верасня 1943 года камандуючы 2-й гвардзейскай танкавай арміяй. C 1942 а член ВКП(б). Тады ж была знятая судзімасць[3].

Войскі пад камандаваннем С. І. Багданава ўдзельнічалі ў баях на Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх і 1-м Беларускім франтах, паспяхова змагаліся з ворагам у бітве пад Масквой, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай, Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрская, Усходне-Памяранскай і Берлінскай аперацыях[1].

Дзеянні 2-й танкавай арміі адрозніваліся высокай манеўранасцю і імклівасцю. За ўмелае кіраўніцтва войскамі танкавай арміі ў баях пры прарыве абароны праціўніка на Уманскім кірунку і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу С. І. Багданаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За ўзорныя дзеянні войскаў пад яго камандаваннем па атачэнню і разгрому варшаўскай групоўкі праціўніка, пры фарсіраванні рэк Нетцэ (Ноцець) і Одэр і пры выхадзе да ўзбярэжжа Балтыйскага мора ўзнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».

Пасля вайны камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі групы Савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, са жніўня 1947 года першы намеснік камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі УС СССР, са снежня 1948 — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі ВС СССР[1]. У красавіку 1953 года, пасля смерці Сталіна, прызначаны камандуючым 7-й механізаванай арміяй, з мая 1954 года начальнік бранетанкавай акадэміі імя Сталіна. У 1956 годзе звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл па стане здароўя.

Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Воінскія званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Богданов Семён Ильич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Сайт «Герои страны»
  3. 3,0 3,1 3,2 «Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь» — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сямён Ільіч Багданаў на сайце «Героі краіны»