Сямён Ісакавіч Рапапорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сямён Ісакавіч Рапапорт (нар. 14 лістапада 1858, Пружаны (цяпер цэнтр Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) — 18 лістапада 1920, Варшава) — каморнік, журналіст, энцыклапедыст, публіціст і эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і і спачатку атрымаў традыцыйныю яўрэйскую адукацыю, а потым у 1880 годзе скончыў Горацкія каморніцка-таксатарскія класы. Па ўспамінах С. І. Рапапорта ў Горках быў «полууниверситетский и полушкольный» парадак, вучні карысталіся поўнай свабодай. Да іх паслуг была выдатная бібліятэка, якая асталася ад часоў, калі тут быў земляробчы інстытут, і ён прачытаў за час вучобы мноства кніг. Каморнікам ён не працаваў і апынуўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе да 1891 г. служыў у праўленні Лібава-Роменскай чыгункі і спалучаў службу з журналісцкай працай. У 1891 г. Рапапорт пераехаў у Англію, дзе ён, як сам пісаў у аўтабіяграфіі, «прысвяціў сябе цалкам журналістыцы».

Літаратурная і навукова-папулярная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют яго адбыўся ў 1883 годзе, калі ён стаў публікаваць артыкулы ў руска-яўрэйскай друку, супрацоўнічаць з сатырычнымі ілюстраванымі часопісамі «Новости», «Неделя» и «Северный вестник». На працягу жыцця падпісваючыся «Порт», «С», "З .П. ", " Моноколь «, „Атуева“, „Рыбаков“, Тіев. А.», « Р-т, С», « С. І.Р. і інш. псеўданімамі. Першыя нарысы Рапапорт аб англійскім жыцці былі апублікаваны ў газетах «Новости», «Неделя» і «Северный вестник». У далейшым ён стаў актыўна супрацоўнічаць і з іншымі расійскімі перыядычнымі друкаванымі выданнямі — «Слово», «Страна», «Вестник финансов», «Образовании», «Книги недели», «Мир Божий», «Вестник Европы», «Речь» і «Русская мысль». У іх, ён з 1892 і па 1896 года, надрукаваў некалькі дзесяткаў матэрыялаў пра жыццё англічан, эканоміцы і палітыцы Англіі. Публікацыі, выдаваліся пад агульнай назвай «Письма из Англии» і «Строители английской жизни». Гэта артыкулы — «Школьная борьба в Англии» и «Бедность и благотворительность» «Новая британская академия», «Английское студенчество», «Книжная производительность и литературные вкусы англичан», «Среднее образование в Англии» і інш.

Калі ў Расіі адбылася Першая руская рэвалюцыя 1905—1907 гг. Рапапорт пачаў друкаваць артыкулы, звязаныя з асаблівасцямі функцыянавання дэмакратыі ў Англіі: «Воспитание избирателя в Англии», «Борьба женщин за права», «Роль общественного мнения в английском законодательстве», «Очерки реформ и социальных движений», «„Свобода совести“, „Свобода слова“, „Свобода собраний“», «Фабричное законодательство», «Газеты и партии», «Монархия и демократия (письма королевы Виктории)», «Женское дело», «Билль о детях», «Религия и социализм», «Выборы и их результаты», «Английская аристократия и отношение к ней народа» і інш. Значнае месца займаюць матэрыялы пра рабочы клас. Рапапорт падрабязна апісвае сямімесячную стачку 1897 г. рабочых механічных заводаў, аб’яднаных у тред-юніёны. У яго нарысах знайшла адлюстраванне і тэма арганізацыі вольнага часу рабочых. Шэраг нарысаў Рапапорт прысвячае праблемах эканамічнага жыцця Англіі: «Английские капиталы в Румынии», «О коммерческой службе в иностранных государствах», «Регулирование биржевых оборотов в Англии», «Продовольственная потребность», «Морская торговля Англии в 1916 году», «Усиленные выпуски денег и цены на продукты» і інш.

Усе яго артыкулы і карэспандэнцыі былі прасягнуты любоўю да Англіі і англічан. Праз некалькі гадоў у прадмове да свайго зборніка артыкулаў «Народ-богатырь» ён напіша: "Англия «бесспорно, представляет для нас наиболее достойное изучения государство».

Трэба таксама адзначыць, што ў той жа час ён знаёміў і англічан з эканомікай і культурай Расіі, друкуючы матэрыялы ў англійскім друку: «Pall Mall Gazette», «Daily Mail», «Daily News», «Echo», «Jewish Chronicle», «Progressive Review», «Novel Review», «Globе», «Independent Review», падпісваючыся псеўданімам «Rybakov, S».

С. І. Рапапорт — энцыклапедыст[правіць | правіць зыходнік]

Рапапорт — аўтар артыкулаў для «Политической энцыклопедии», якая выдавалася асобнымі выпускамі на працягу 1906—1907 гг. Значная частка артыкулаў, якія мелі дачыненне да Англіі, яе калоніям і дамініёнам, належалі яму: «Англиканская церковь», «Англия», «Аргайлы», «Армия спасения», «Бальфур Артур Джемс», «Бартон Эдмунд» (австралийский государственный деятель), «Бернс Д.», «Бирмингем», «Брайан В. Д.», «Брайс Джемс», «Британский институт социальных услуг», «Бродгерст Генри», «Бродрик Вильям», «Буры», «Бутс Вильям», «Бутс Чарльз» і інш. Ён прымаў удзел таксама ў напісанні артыкулаў для «Еврейской энциклопедии Брокгауза Ефрона».

Журналіст руска-яўрэйскага друку[правіць | правіць зыходнік]

С. І. Рапапорт публікаваўся і ў руска-яўрэйскай друку, Так, у часопісе «Восход» ён надрукаваў шэраг нарысаў: «Евреи кистью и карандашом» и «Еврей на английской сцене» і інш. Ён аўтар некалькіх апавяданняў з побыту яўрэйскіх эмігрантаў. Яго літаратурная дзейнасць С. І. Рапапорт спынілася ў ліпені 1917 года. Ён памёр 18 лістапада 1920 года ў Варшаве.

Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнік К. І. Чукоўскі, характарызуючы яго кнігу «Деловая Англия», пісаў «… сейчас прочёл я в „Мире Божьем“ заметку о его книге „Деловая Англия“, где его сравнивают с Дионео(Шкловским) и говорят, что перед Дионео он совсем дурак и неуч… Я бы на месте рецензента утешил обоих и сказал бы, что оба они равно никуда не годны» [1].

Вядомы пісьменнік, гісторык літаратуры, бібліёграф і рэдактар С. А. Венгераў характарызуючы кнігу Рапапорта «Народ — богатырь. Очерки политической и общественной жизни Англии», пісаў: «Эту живо и талантливо написанную книгу нельзя не признать ценным вкладом в небогатую русскую литературу об Англии. …Книга дает массу бытового материала, совершенно еще не затронутого в русской печати» [2].

Сучасны даследчык яго творчасці, доктар гістарычных, прафесар І. Р. Чыкалава лічыць, што «В очерках Рапопорта отсутствуют глубокие обобщения, прямые сравнения с российской действительностью, но темы их разнообразны, а создававшаяся панорама жизни страны широка» [3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапопорт, С. И. У англичан в городе и в деревне.- М.: 1900. 112 с.
  • Рапопорт, С. И. Народ — богатырь. Очерки политической и общественной жизни Англии. — СПб.: 1900, 376 с.
  • Рапопорт, С. И. Деловая Англия.- М.: 1903. 291 с.

Зноскі

  1. Чуковский, К. И. Дневник. 1901—1921 // Чуковский К. И. Собрание сочинений: В 15 т. / М.: 2001—2013. Т. 11 2013 °C. 85-86
  2. Рапопорт Семен Исаакович. Автобиографическая справка//Биографический словарь русских писателей и ученых (от начала русской образованности до наших дней): [в 6 т.]. Т. 6 СПб.: 1897—1904. С. 201—203
  3. Чикалова, И. Р. Англия и англичане в «Письмах из Лондона» Семена Исааковича Рапопорта // Британский мир. История Британии: современные исследования / Отв. ред. М. П. Айзенштат, Т. Л. Лабутина. — М.: ИВИ РАН, 2015 — С.221

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапопорт, Семен Исаакович. Автобиографическая справка // Критико-биографический словарь русских писателей и ученых (от начала русской образованности до наших дней): [в 6 т.]. Т. 6.- СПб.: 1897—1904. С. 201—203.
  • Рапопорт Семен Исаакович // Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем — СПб.: 1908—1913. Т. 13. 1912. С. 308—309
  • Рапопорт Семен Исаакович, талантливый корреспондент // Венгеров С. А. Критико-биографический словарь русских писателей и ученых (от начала русской образованности до наших дней): [в 6 т.]. СПб.: Тип. М. М. Стасюлевича, 1897—1904. Т. 6. С. 203—204.
  • Чикалова И. Р. Англия и англичане в «Письмах из Лондона» Семена Исааковича Рапопорта //Британский мир. История Британии: современные исследования / Отв. ред. М. П. Айзенштат, Т. Л. Лабутина. — М.: ИВИ РАН, 2015 °C. 218—229.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.