Сямён Абрамавіч Фурман
Сямён Абрамавіч Фурман | |
---|---|
Краіны: | СССР |
Дата нараджэння: | 1 снежня 1920 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 17 сакавіка 1978 (57 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Званне: |
Сямён Абрамавіч Фурман (1 снежня 1920, Пінск — 16 сакавіка 1978, Ленінград) — савецкі шахматны трэнер, гросмайстар, шахматны тэарэтык. Трэнер Анатоля Карпава. Заслужаны трэнер СССР (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1948 годзе дамогся свайго першага вялікага поспеху на 16-м чэмпіянаце СССР, дзе заняў 3-е месца, услед за ўдзельнікамі межзанальнага турніру Давідам Бранштэйнам і Аляксандрам Котавым.
Выдатна выступаў Фурман і ў шэрагу чэмпіянатаў Ленінграда: 1953 год — 1-е месца, 1954 год — 1-3-е месцы, 1957 год — 1-2-е месца.
Ужо ў 50-х ён зарэкамендаваў сябе як адзін з лепшых шахматных тэарэтыкаў краіны. За парадамі і трэнерскай дапамогай да яго ў розныя гады звярталіся Давід Бранштэйн, Міхаіл Бацвіннік, Тыгран Петрасян, Віктар Карчны.
У 1963 годзе Фурман быў адным з памочнікаў Міхаіла Бацвінніка на вучэбна-трэніровачным зборы ў Падмаскоўі, дзе пазнаёміўся з 12-гадовым таленавітым хлопчыкам са Златавуста Толем Карпавым. А праз 5 гадоў яны абодва ўжо выступалі за зборную Узброеных сіл, і зносіны сталі больш цеснымі. У 1969 Карпаў пераехаў у Ленінград. Фурман стаў трэнерам Карпава.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партыі Сямёна Фурмана у базе Chessgames
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Шахматныя гросмайстры
- Асобы
- Памерлі 16 сакавіка
- Шахматысты СССР
- Шахматысты Расіі
- Шахматысты Беларусі
- Трэнеры па шахматах
- Шахматныя тэарэтыкі
- Заслужаныя трэнеры СССР