Сямён Аляксандравіч Альтшулер
| Сямён Аляксандравіч Альтшулер | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 24 верасня 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 студзеня 1983 (71 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, вынаходнік |
| Навуковая сфера | фізіка[1] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук () (1955) і list of corresponding members of the Russian Academy of Sciences throughout its history[d] () (1976) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Ігар Яўгенавіч Там |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Сямё́н Алякса́ндравіч Альтшу́лер (24 верасня 1911, Віцебск — 24 студзеня 1983) — расійскі фізік, стваральнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму. Член-карэспандэнт АН СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і віцебскіх яўрэяў. Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1932), дзе працаваў з 1934 г. (з 1954 загадчык кафедры). У 1977—83 гг. член Прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР.
Навуковыя працы па магнітнай радыёспектраскапіі, электронным парамагнітным рэзанансе, тэорыі парамагнетызму. Прадказаў (разам з І. Я. Тамам; 1934) наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў велічыню. Адкрыў (разам з Б. М. Козыравым і С. Г. Саліхавым; 1948) звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. Прадказаў акустычны парамагнітньі рэзананс (1952; зарэгістраваны як адкрыццё ў 1974), пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў (1966).
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 285. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Казані
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Расіі
- Фізікі-тэарэтыкі СССР
- Фізікі XX стагоддзя
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны