Перайсці да зместу

Сямён Давыдавіч Камінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Давыдавіч Камінскі
2-і народны камісар аховы здароўя БССР[d]
15 ліпеня 1920 — кастрычнік 1920
Папярэднік Ілья Ісаевіч Пузыроў[d]
Пераемнік Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец

Нараджэнне 1861
Смерць 15 мая 1939(1939-05-15)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[3]
Навуковае званне
Дзейнасць медыцына, ахова здароўя і афтальмалогія
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сямён Давыдавіч Камінскі (1861 — 15 мая 1939) — беларускі медык-афтальмолаг, наркам аховы здароўя БССР, член камісіі па стварэнні БДУ[4].

Нарадзіўся ў м. Барзна Чарнігаўскай губерні ў сям’і служачага[5]. У 1889 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта[4].

Вольнапрактыкуючы ўрач-афтальмолаг у Мінску[4]. У 1903 годзе заснаваў на ўласныя сродкі прыватную лячэбніцу на вочы. Прыватная лякарня С. Камінскага, якая была разлічана на 6 ложкаў, месцілася ў адным з дваровых флігеляў дома Гурвіча па Койданаўскай вуліцы[6]. Адначасова працаваў у Мінскай яўрэйскай бальніцы[4].

Сямён Камінскі

У 1900—1905 гадах старшыня камісіі народных чытанняў пры Таварыстве мінскіх урачоў; член мінскага аддзела Рускага таварыства аховы народнага здароўя[5]. Удзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 года ў Мінску[5].

Арганізатар савецкай аховы здароўя ў рэспубліцы, узначальваў Мінскі губернскі аддзел аховы здароўя, рэарганізаваны ў Наркамздароўя[5]. У 1920 годзе наркам аховы здароўя БССР[4], пасля загадчык Аддзела аховы здароўя Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ[7]. У складаных умовах праводзіў супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, арганізаваў у 1920 годзе з’езд загадчыкаў павятовых аддзелаў аховы здароўя[5]. 7 жніўня 1920 года атрымаў мандат упаўнаважанага па справах арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску, курыраваў стварэнне медыцынскага факультэта, які быў адкрыты ў ліпені 1921 года[7].

Затым — прафесар, загадчык кафедры вочных хвароб медфака БДУ, потым — Мінскага медыцынскага інстытута; у 1935—1939 гадах — галоўны афтальмолаг БССР[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны праблеме барацьбы з трахомай. У 1924—1939 гадах старшыня камісіі па барацьбе з трахомай пры Наркамздароўя БССР.

У 1924 годзе быў ініцыятарам арганізацыі спецыяльных атрадаў па выяўленні і вывучэнні захворвання насельніцтва рэспублікі трахомай, аказання хворым спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. З дакладам «Трахома, ступень яе распаўсюджання ў Беларусі і меры барацьбы з ёй» выступіў у 1926 годзе на I Усерасійскім з’ездзе вочных урачоў. Па яго ініцыятыве ў 1929 годзе арганізавана трахаматозная лячэбніца ў Менску, а ў 1934 годзе створаны Навукова-даследчы трахоматозна-афтальмалагічны інстытут у Гомелі. Працаваў над праблемамі вочнага траўматызму, вывучаў прафесійныя захворванні вачэй.

Апублікаваў больш за 10 навуковых прац, у т.л. — у замежных выданнях. Аўтар падручніка «Трахома» (1931, 1935).

Зноскі

  • Профессор С. Д. Каминский: [Некролог] // Вестник офтальмологии. — 1939. — Т. 15, вып. 2, № 8. — С. 111.
  • Крючок Т. И. С. Д. Каминский: К 100-летию со дня рождения // Вестник офтальмологии. — 1964. — № 3. — С. 90-92.