Сямён Захаравіч Фрадкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Захаравіч Фрадкін
Дата нараджэння 27 снежня 1932(1932-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2007(2007-01-25) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына і анкалогія
Месца працы Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Сямён Захаравіч (Залманавіч[1]) Фра́дкін (27 снежня 1932, Дуброўна, Віцебская вобласць 25 студзеня 2007, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, заснавальнік школы навук па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў 1977 г., прафесара — у 1979 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Смаленскі медыцынскі інстытут у 1955 г. Працаваў хірургам у гарадской бальніцы і выкладаў у медыцынскім вучылішчы ў горадзе Пракоп'еўск Кемераўскай вобласці[2]. З 1959 года працаваў у Інстытуце ўдасканалення ўрачоў у горадзе Навакузнецк (Расія). У 1962 годзе скончыў аспірантуру, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1965—1966 гг. працаваў загадчыкам аддзялення экстрапаральнага кровазвароту 5-й клінічнай бальніцы Мінска. 1966 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1972 года — загадчык лабараторыі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. З. Фрадкіну належаць навуковыя працы па камбінаваным і хірургічным лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Аўтар 484 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій[2]. Падрыхтаваў 23 кандыдаты і дактары навук[2]. Удзельнік шматлікіх міжнародных форумаў у Італіі (1996, 2001, 2005), Германіі (1997, 2007), Маскве (2000), Нарвегіі (2002) і інш[2].

Аўтар прац «Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике» (1976 г.), «Гипертермия и гиперглинемия в онкологии» (1987 г.), «Клиническая онкология» (у сааўтарстве ,2003), «Современное состояние гипертермической онкологии и тенденции ее развития» (2004), «Перспективы применения компьютеризированных систем для гипертермии» (у сааўтарстве, 2004) і інш.

С. З. Фрадкіну належыць шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на спосабы дыягностыкі і лячэння хвароб[3].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Іліча Леніна» (1970)
  • Медаль «Ветэран працы» (1986)
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988)
  • Грамата вярхоўнага Савета БССР (1978)
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997)
  • Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1980)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрадкін Сямён Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 450. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]