Сямён Кузьміч Асадчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Кузьміч Асадчы
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1936(1936-11-13)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў аўтабранятанкавыя войскі
Гады службы 19261936
Званне лейтэнант
Камандаваў узвод
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сямён Кузьміч Асадчы (190413 лістапада 1936) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў, камандзір танкавага ўзвода іспанскіх рэспубліканскіх войскаў, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

29 кастрычніка 1936 года ўдзельнічаў у танкавым сутыкненні з удзелам савецкіх танкістаў і ў гэтым жа баі сутыкнуў сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніўшы першы ў свеце танкавы таран[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сямён Асадчы нарадзіўся ў 1904-м у сяле Калфа Бесарабскай губерні ў сям’і рабочага. Украінец.

Пражываў у вёсцы Слав’янасэрбка (цяпер Вэлыкамыхайліўскі раён Адэскай вобласці Украіны). Пасля заканчэння пачатковай школы і чыгуначнага вучылішча працаваў слесарам дэпо станцыі Раздзільна[1].

У 1926 годзе Сямёна Асадчага прызвалі ў РСЧА, падчас службы ён скончыў бранятанкавую школу. У 1928-м уступіў у ВКП(б).

У 1936 годзе ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. 29 кастрычніка ўдзельнічаў у танкавай баі ў складзе роты Поля Армана каля населеных пунктаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда). У гэтым баі лейтэнант Асадчы, сутыкнуўшы сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніў першы ў свеце танкавы таран. У баі быў паранены, але застаўся ў страі[1].

3 лістапада экіпаж лейтэнанта Асадчага знішчыў у баі дзве артылерыйскія батарэі і шэсць кулямётных кропак, яго ўзводам было знішчана больш за 200 чалавек пяхоты. У гэтым баі прамым трапленнем снарада Сямёну Асадчаму адарвала абедзве нагі, 13 лістапада ён памёр у мадрыдскім шпіталі ад гангрэны[1].

Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта СССР ад 31 снежня 1936 года «за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і выяўлены ў гэтай справе гераізм» лейтэнанту было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагарода[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Осадчий Семён Кузьмич. // Герои страны. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 13 верасня 2009.
  2. Российские военнослужащие в Приднестровье открыли памятную доску в честь Героя Советского Союза Семёна Осадчего. // Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 30 кастрычніка 2017.