Сямён Рыгоравіч Ганзенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Рыгоравіч Ганзенка
Дата нараджэння 28 снежня 1915(1915-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1973(1973-10-17) (57 гадоў)
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Званне лейтэнант
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Сямён Рыгоравіч Ганзенка (28 снежня 1915, с. Енькі  (руск.), Харольскі раён, Палтаўская вобласць — 17 кастрычніка 1973) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку Айчыннай вайны на фронце[1], паранены і трапіў у палон. Спачатку знаходзіўся у канцлагеры для ваеннапалонных (у палон трапіў у званні старшага лейтэнанта Чырвонай Арміі) па вуліцы Шырокай у Мінску[2]. Пазней С. Р. Ганзенку як яўрэя перавялі ў Мінскае гета. З 23 красавіка 1942 года у партызанскім атрадзе імя С. М. Будзённага брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Атрад імя С. М. Будзённага быў арганізаваны ў чэрвені 1942 года, камандзірам атрада стаў С. Ганзенка[2].

У снежні 1943 — ліпені 1944 года — камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі[1].

З 1945 года на савецкай, адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Беларусі і Украіне[1].

Зноскі

  1. а б в г Ганжа Александр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
  2. а б А. Валахановіч Халакост у Дзяржынскім раёне. Койданава. «Кальвіна». 2013 Архівавана 4 сакавіка 2014.