Сямён Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Сапега
Sunigajła (Siamion Sapieha). Сунігайла (Сямён Сапега) (1709).jpg
Herb Sapiehów.PNG

пісар[d]
1440 — 1450

Смерць XV стагоддзе
Род Сапегі
Жонка Настасся Паўшанка[d]
Дзеці Багдан Сямёнавіч Сапега, Іван Сямёнавіч Сапега, Васіль Сямёнавіч Сапега[d] і Q108896909?
Дзейнасць пісьменнік

Сямён Сапега (узг. 1440-я) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі за часам княжання Казіміра ў 1441—1449 гадах. Родапачынальнік магнацкага роду Сапегаў, ад яго сыноў Багдана і Івана (Івашкі) пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сямён Сапега ў вобразе Пунігайлы, 1709

Паводле «Historia domus Sapiehianae» А. Міштальта, Сямён — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, пры Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе прыняў герб «Ліс», гэта аднак абвергнута яшчэ ў XIX ст., бо Сунігайла памёр бяздзетным[1].

Паводле А. Грыцкевіча, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх былі на Смаленшчыне[2].

У шлюбе з Настассяй Паўшанкай[3] меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская, а таксама дачку, жонку князя Алехны Глазыніна, акольнічага смаленскага.

Зноскі

  1. Сапеги // Сямён Сапега // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 19.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]