Сямён Уладзіміравіч Дамарад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Уладзіміравіч Дамарад
Фатаграфія
фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1948(1948-10-02) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Беларускія мастакі Спартак Аруцюнян, Сямён Дамарад на адкрыцці выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі «Каляровыя аповеды» ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Сямё́н Уладзі́міравіч Дамара́д (нар. 2 кастрычніка 1948, Бабруйск) — сучасны беларускі мастак-манументаліст, сын беларускага графіка Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча у 1968 годзе, дзе займаўся у Леаніда Дубара, і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976), дзе займаўся у вядомых беларускіх мастакоў — Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972. Працуе ў станковым жывапісе і галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Жыве ў Мінску. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Палацы Незалежнасці, краязнаўчых музеях гарадоў Шэфау (Аўстрыя) і Флінтсбаха (Германія), у прыватных калекцыях Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Канады, Кітая.

Персанальныя выставы адбыліся ў 1973, 1988, 1994, 1995, 2009, 2010, 2014 гадах у Беларусі (Мінск, Бабруйск), Германіі (Мюнхен), Аўстрыі (Куфштайн, Шэфау). Таксама Сямён Дамарад браў удзел у групавых выставах у 1980, 1993, 1994, 2006, 2007 гадах у Беларусі (Мінск), Расіі (Масква), Германіі (Хорстмар, Мюнхен, Вісбадэн)[1].

Манументальныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелаПАН. Мастак-жывапісец Сямён Дамарад: Восень з усіх пор года найбольш разнастайная(недаступная спасылка)
  2. Бабруйская выставачная зала. Дамарад Сямён Уладзіміравіч(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]