Сямён Фёдаравіч Бельскі
Выгляд
Сямён Фёдаравіч Бельскі | |
---|---|
Смерць | не раней за 1541 |
Род | Бельскія[1] |
Бацька | Фёдар Іванавіч Бельскі[1] |
Маці | Ганна Васілеўна Разанская[d][1] |
Званне | ваявода[2] |
Сямён Фёдаравіч Бельскі (?-?) — прадстаўнік роду Бельскіх-Гедзімінавічаў, сын Фёдара Іванавіча Бельскага, маскоўскі баярын з 1522 г.
У 1534 г. збег у Вялікае княства Літоўскае (разам з Іванам Ляцкім), атрымаў ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста Жыжморы, Стаклішкі і Кармілаў.
У 1535 г. удзельнічаў у паходзе гетмана Яна Тарноўскага на Северскія землі, пазней у іншых паходах супраць Рускай дзяржавы.
Адпрасіўся ў паломніцтва да Святых месцаў (у Палесціну). У 1537 апынуўся ў Крыме, наведаў Турцыю, падбіваў крымскіх татараў і туркаў на вайну супраць рускай дзяржавы. Да 1542 г. перапісваўся з Жыгімонтам II Аўгустам, далейшы лёс не вядомы, Нашчадкаў не пакінуў.