Сямён Якаўлевіч Лебедзеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сямён Якаўлевіч Лебедзеў
Дата нараджэння 7 снежня 1905(1905-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1976
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Сямён Якаўлевіч Лебедзеў (7 снежня 1905, Неглюбка, Гомельскі паветМагілёўская губерня, Расійская імперыя — 1976) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава (1939—1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 снежня 1905 года ў вёсцы Неглюбка Стаўбунскай воласці Гомельскага павета ў небагатай яўрэйскай сям’і. У 1919 годзе скончыў школу і працаваў рассыльным у Гомельскім губсаўнаргасе. З 1921 года працаваў эканомработнікам губкама камсамола. З 1923 па 1927 год быў працоўным Добрушскай паперні, а таксама з’яўляўся сакрэтаром яе камсамольскай арганізацыі. У 1925 годзе ўступіў у УКП(б). У перыяд службы ў шэрагах Чырвонай Арміі з 1927 па 1929 год узначальваў камсамольскую арганізацыю 37-га Мінскага кавалерыйскага палка.

У 1932 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна ў Менску і стаў выкладчыкам саўпартшколы ў Гомелі. З 1934 па 1936 год на партыйнай працы. Цягам года працаваў дырэктарам Навабеліцкага лесакамбіната. У 1937 годзе быў накіраваны выкладчыкам марксізму-ленінізму ў Гомельскім педагагічным інстытуце.

Са жніўня 1939 года і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў дырэктарам Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава.

З чэрвеня 1941 года па ліпень 1942 года быў слухачом Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна ў Маскве. Па сканчэнню акадэміі служыў у частках Паўднёва-заходняга, а потым 3-га Украінскага франтоў.

У сакавіку 1946 года дэмабілізаваны з войска. З 1946 па 1947 год працаваў дырэктарам Гомельскай міжабласной партшколы, а потым да 1949 года працаваў выкладчыкам гісторыі УКП(б) ляснога інстытута.

У пасляваенны перыяд скончыў завочнае аддзялення гістарычнага факультэта Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава. У кастрычніку 1949 года быў прызначаны дырэктарам Гомельскай школы гандлёва-кулінарнага вучнёўства, дзе і працаваў да пенсіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]