Сянна (рака)
| Сянна | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 59 км |
| Басейн | 543 км² |
| Расход вады | 3,4 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | ускраіна вёскі Кліны |
| • Каардынаты | 53°31′09,80″ пн. ш. 31°42′42,35″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сож |
| • Месцазнаходжанне | 3 км ад вёскі Ушакі |
| • Каардынаты | 53°28′43,78″ пн. ш. 31°13′45,85″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,8 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Чэрыкаўскі раён |
Сянна́[1][2] — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, назва ракі Сянна паходзіць ад асновы сена[3].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцна звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, ніжэй вёскі Пільня Чэрыкаўскага раёна пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Берагі стромкія і ўмерана стромкія.
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў.
Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур’я (злева) і До́машня[4], Рэкта (справа).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ Блакітная 1994.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 341.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 203. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сянна́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сянна́ // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 362. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сяцко Ф. І. Сянна́ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 65. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28—29. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)