Перайсці да зместу

Сянькоўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Сянькоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 526 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231808
Аўтамабільны код
4
СААТА
4254820066
Сянькоўшчына (Беларусь)
Сянькоўшчына
Сянькоўшчына
Сянькоўшчына (Гродзенская вобласць)
Сянькоўшчына
Сянькоўшчына

Сянько́ўшчына[1] (трансліт.: Siańkoŭščyna, руск.: Сеньковщина) — аграгарадок[2] у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сянькоўшчынскага сельсавета.

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Слонім — Масты, за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Слоніма, за 120 кіламетраў ад Гродна[3].

Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага[4].

У 1940—1954 гадах цэнтр Сянкоўшчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна. Да 18 сакавіка 1967 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета Зэльвенскага раёна[5].

  • 1999 год — 534 жыхары.
  • 2002 год — 532 жыхары, 232 двары[3].
  • 2009 год — 555 жыхароў[6].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лясніцтва
  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі
  • Археалагічны комплекс «Сянькоўшчына» (1 тысячагоддзе да н. э.) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000577шыфр 413В000577:
    • Селішча-1 — 100 м на паўночны ўсход ад стадыёна, на ўзвышшы, паміж правым берагам ракі Бяроза (левы прыток ракі Шчара) і безыменнай ракой;
    • Селішча-2 — за паўночнай ускраінай вёскі, з левага боку ад дарогі на вёску Куцэйкі, на ўзвышшы левага берага ракі Бяроза.
  • Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага (2007).
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Слонимского районного Совета депутатов от 26 марта 2009 года № 17-122 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Слонимского района в агрогородки».
  3. а б БелЭн 2002.
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  6. Колькасць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.