Сяо У-дзі
| Сяо У-дзі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Yuan Lang[d] | ||||||
| Пераемнік | Emperor Xiaojing of Eastern Wei[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 510 | ||||||
| Смерць |
535 |
||||||
| Род | Yuan clan of Henan[d] | ||||||
| Бацька | Yuan Huai[d] | ||||||
| Маці | Q8253740? | ||||||
| Жонка | Empress Gao[d], Q10889697?, Q15936235? і Q10889807? | ||||||
| Дзеці | Q16904625? | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Юань Сю (кіт.: 元修; 510 — 535, Чан’ань[d]), Імператар Сяо У-дзі (кіт.: 孝武帝) — апошні імператар дынастыі Паўночная Вэй (532—535).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унук рэфарматара Сяовэнь-дзі і трэці сын Юань Хуая, князя Гуанпіна.
Быў узведзены на трон у 532 годзе пасля перамогі генерала Гао Хуаня над кланам Эрчжу. Да гэтага Юань Сю хаваўся ад міжусобіц на ферме.
Не жадаючы быць марыянеткай у руках Гао Хуаня, Юань Сю ўступіў з ім у адкрытае процістаянне. У 534 годзе ён быў вымушаны пакінуць сталіцу Лаян і бегчы на захад пад абарону генерала Юйвэнь Тая ў Чан’ань.
Уцёкі імператара прывялі да канчатковага распаду Паўночнай Вэй на дзве часткі. Заходняя Вэй была пад кантролем Юйвэнь Тая, і тут знаходзіўся Юань Сю; ва Усходняй Вэй Гао Хуань паставіў свайго марыянеткавага імператара.
Адносіны з Юйвэнь Таем таксама сапсаваліся. У пачатку 535 года Юань Сю быў атручаны (меркавана, па загадзе Юйвэнь Тая).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ China Biographical Database