Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Сяргей Іванавіч Грахоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 2002 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт |
Жанр | верш, дакументальная проза |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | першы верш апублікаваны ў 1926 годзе |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
![]() Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР[d] |
grahouski.org | |
![]() | |
![]() |
Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (нар. 12 (24) верасня 1913, с. Нобель, Пінскі павет (Расійская імперыя), Мінская губерня, цяпер Зарэчненскі раён, Ровенская вобласць, Украіна — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне[1]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арышт[правіць | правіць зыходнік]
Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 у Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. 2 кастрычніка 1937 асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Верагодна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім лагеры НКУС(руск.) бел. Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае(руск.) бел.). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).
У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955, па другой — 21 кастрычніка 1955. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюзу пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і [1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабістая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[1], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцяў «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцяў «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[1].
Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[1].
Выступаў і як публіцыст[1]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[1].
Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна(руск.) бел.» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне(англ.) бел.» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна(руск.) бел. «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько(руск.) бел., М. Забалоцкага(руск.) бел., А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі(руск.) бел., М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа за зборнік «Споведзь» (1992).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
- Споведзь. Мн., 1990;
- Выбр. тв. Мн., 2007;
- Зона маўчання. Мн., 2008.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Грахоўскі Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Гілевіч Н. Cталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978;
- Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.;
- Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы / уклад. Т. С. Грахоўская. — Мн., 2013.
- Савік Л. Чалавек і эпоха ў творах Сяргея Грахоўскага //
- Баравікова Р. На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну // Маладосць. № 9, 2008 г.
- Сандомирский Н. Штрихи к портрету //
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі