Сяргей Іванавіч Законнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Законнікаў
Siarhiej Zakońnikaŭ.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 16 верасня 1946(1946-09-16) (72 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт, журналіст, пісьменнік
Жанр: лірыка
Мова твораў: беларуская
Прэміі: Літаратурная прэмія СП Беларусі імя Аркадзя Куляшова (1982)
Шаблон:Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы (1992)
Міжнародная літаратурная прэмія імя Вітольда Гулевіча (1996)
Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады (1997).
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны» Order of Merit (Ukraine), 3rd class

Сяргей Іванавіч Законнікаў (16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 19691970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (19701971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (19721975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.

З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Бяседа»: вершы (1973)
  2. «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
  3. «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
  4. «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
  5. «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.) 
  6. «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
  7. «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
  8. «Вечная далеч»: вершы (1987)
  9. «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
  10. «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
  11. «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
  12. «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
  13. «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.) 
  14. «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
  15. «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.) 
  16. «Гэта мы»: паэмы (2006)
  17. «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
  18. «Дол»: вершы і паэмы (2008)
  19. «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]