Сяргей Іванавіч Спасакукоцкі
Сяргей Іванавіч Спасакукоцкі | |
---|---|
руск.: Сергей Иванович Спасокукоцкий | |
Дата нараджэння | 29 мая (10 чэрвеня) 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1943[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1942) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Іванавіч Спасакуко́цкі[2] (руск.: Сергей Иванович Спасокукоцкий; 10 чэрвеня 1870 — 17 лістапада 1943) — рускі і савецкі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікава-кішэчнай хірургіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1942), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Кастрама. З 1879 года вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі[3]. У 1888 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1893 годзе. Працавў у якасці пазаштатнага ардынатара ў хірургічную клініку прафесара Л. Л Леўшына[3]. У 1898—1909 гадах загадваў хірургічным аддзяленнем губернскай земскай бальніцы ў Смаленску, у 1909—1911 гадах — хірургічным аддзяленнем Саратаўскай бальніцы. У 1911 годзе савет прафесараў абраў С. І. Спасакукоцкага прафесарам кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі і з 1913 года ён быў прызначаны кіраўніком хірургічнай клінікі Саратаўскага універсітэта. Улетку 1915 года ў якасці хірурга-кансультанта знаходзіўся на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. З 1926 года С. І. Спасакукоцкі ў Маскве на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай хірургічнай клінікі 2-га Маскоўскага медыцынскага універсітэта. Адначасова з 1927 года загадчык хірургічнага сектара Інстытута пералівання крыві і галоўны хірург бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Крамля.
Памёр С. І. Спасакукоцкі 17 лістапада 1943 года і быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]С. І. Спасакукоцкаму належаць каля 143 навуковыя працы, у тым ліку 3 манаграфіі, па пытаннях касцяной пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, уралогіі, нейрахіругіі, пералівання крыві, асептыкі. Прапанаваў метады лячэння хворых з траўматычным і аперацыйным шокам, ўвядзенне ў тонкую кішку пажыўнай сумесі праз зонд для прафілактыкі аперацыйнага шоку пры раку і язвавай хваробе страўніка. Першым распрацаваў глухое шво пры агнястрэльных ранах чэрапа і раненнях брушной поласці з пашкоджаннем унутраных органаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваліся праблемы кансервавання крыві, яе транспарціроўкі, выкарыстання трупнай і ўтыльнай крыві. Абгрунтаваў і ўвёў прынцып ваеннай хірургіі: «у франтавых медсанбатах — толькі кроў першай групы, сумяшчальнай з чатырма іншымі»[3]. У 1913 годзе першым стаў выкарыстоўваць тлушчавыя тампоны для барацьбы з крывацёкам пры аперацыях на мозгу[3].
С. І. Спасакукоцкім створана школа савецкіх хірургаў, сярод якіх А. М. Бакулеў, Я. Л. Бярозаў, А. У. Гуляеў, В. І. Казанскі, Б. Э. Лінберг і інш.
Двойчы абіраўся дэпутатам Маскоўскага гарадскога савета, быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдактарам часопіса «Новый хирургический архив», членам рэдкалегіі шэрагу часопісаў.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]С. І. Спасакукоцкі ўзнагароджаны шэрагам айчынных і замежных узнагарод. Сярод іх:
- ордэн Святой Ганны III ступені,
- ордэн Святога Станіслава III ступені,
- ордэн Святога Станіслава II ступені,
- ордэн Леніна (1939),
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943),
- ордэн Меджыдые III ступені (Турцыя).
Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені 1942 года за за распрацоўку метадаў радыкальных хірургічных аперацый пры лёгачных захворваннях, укараненне гэтых метадаў у лячэбную практыку і за працу «Актиномикоз лёгких». У 1934 годзе С. І. Спасакукоцкаму прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі РСФСР.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар С. І. Спасакукоцкага названы вуліца ў Кастраме, факультэцкая хірургічная клініка Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага ўніверсітэта імя М. І. Пірагова (былы 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут), Гарадской клінічнай бальніцы № 50 Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы. Устаноўлена мемарыяльная дошка на будынку Смаленскай гарадской клінічнай бальніцы. Існавала прэмія Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя С. І. Спасакукоцкага.
Зноскі
- ↑ а б в Спасокукоцкий Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Сергей Иванович Спасокукоцкий // Городская клиническая больница имени С. И. Спасокукоцкого Департамента здравоохранения города Москвы Архівавана 6 ліпеня 2022. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спасакукоцкі Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 104—105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сергей Иванович Спасокукоцкий // Городская клиническая больница имени С. И. Спасокукоцкого Департамента здравоохранения города Москвы Архівавана 6 ліпеня 2022. (руск.)
- СПАСОКУКОЦКИЙ Сергей Иванович // Большая Медицинская Энциклопедия / Под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 27. (руск.)
- Храмцова В. Е. 150 лет со дня рождения Спасокукоцкого Сергея Ивановича — великого хирурга и учёного / В. Е. Храмцова, И. А. Меньщикова // Вестник оперативной хирургии и топографической анатомии. — 2020. — Т. 1, № 1 (1) — С. 20—23. (руск.)
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Кастраме
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Прафесары
- Выпускнікі МДУ
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Меджыдые 3 ступені
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі Расійскай імперыі
- Хірургі СССР
- Памерлі ад раку печані