Сяргей Іванавіч Ціханоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сяргей Ціханоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Іванавіч Ціханоўскі
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1990(1990-06-26)[1] (27 гадоў)
в. Слабада, Смалявіцкі раён, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Таджыкістана Істыклол
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2010 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2010   Сцяг Беларусі Рудзенск 19 (4)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 33 (0)
2013 Сцяг Беларусі Бяроза-2010 19 (3)
2014 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 15 (0)
2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 18 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Віцебск 49 (2)
2018 — Сцяг Таджыкістана Істыклол (Душанбэ)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2018.


Сяргей Ціханоўскі (нар. 26 чэрвеня 1990, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца таджыкскага клуба «Істыклол».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, адкуль у 2010 годзе перайшоў у першалігавы «Рудзенск». У 2011 годзе стаў іграком жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ», разам з якім дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак замацавацца ў аснове жодзінцаў не здолеў, пераважна толькі выхадзіў на замену. У выніку ў лютым 2013 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Сезон 2013 правёў у Першай лізе за «Бярозу-2010». У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпро». Спачатку трывала гуляў за аснову магіляўчан, але потым стаў радзей трапляць у склад. У кастрычніку 2014 года пакінуў «Дняпро»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў складзе мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[4]. Здолеў замацавацца ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мазыран. У ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў гэтаму клубу[5]. У лютым адправіўся ў стан «Віцебска» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У складзе віцяблян стаў адным з асноўным апорных паўабаронцаў. У сезоне 2017 часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезону з «Віцебскам», аднак у лютым пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]