Сяргей Ігаравіч Астапчук
Сяргей Астапчук | |
---|---|
Пазіцыя | левы нападнік |
Рост | 182 см см |
Вага | 75 кг кг |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Нарадзіўся | Наваполацк, Беларуская ССР, СССР |
Памёр |
аэрапорт «Туношна», Яраслаўская вобласць, Расійская Федэрацыя |
Клубы | |
Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацк — 7 верасня 2011, Яраслаўская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст — левы нападнік.
Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]
Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацку (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнер — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (2002—2006), «Лакаматыў» — 2 (2006—2008), «Rouyn-Noranda Huskies» (2008—2010), «Лока» (з 2009).
З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лакаматыў».
7 верасня 2011 года загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзлёце з аэрапорта «Тунашна» разам з камандаю «Лакаматыў Яраслаўль».
Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакею зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хейкіля[1].
Зноскі
- ↑ За месяц да катастрофы Астапчук аддаў свой нумар Салею . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 7 верасня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Астапчук, Сяргей Архівавана 3 лістапада 2010. на сайце ХК «Локомотив»
- Сяргей Ігаравіч Астапчук — статыстыка на The Internet Hockey Database (англ.)
- Сяргей Ігаравіч Астапчук — статыстыка на European Hockey.Net (англ.)
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Хакеісты Беларусі
- Хакеісты Расіі
- Хакеісты КХЛ
- Хакеісты МХЛ
- Ігракі ХК Лока
- Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Памерлі ў Яраслаўлі