Сяргей Адамавіч Гусак
Сяргей Адамавіч Гусак | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1969 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, дырэктар школы, крытык, літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1965) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 19 снежня 1969, Брэст) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969). Брат фізіка Мікалая Гусака і матэматыка Аляксея Гусака.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 красавіка 1930 года ў вёсцы Іванкаўшчына Мазырскага раёна. Скончыў у 1955 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1960 годзе аспірантуру.
Працаваў у газеце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынскай школе Камянецкага раёна і Малазводскай школе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958—1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960—1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года.
Памёр 19 снежня 1969 года ў Брэсце. Пахаваны на гарнізонных (вайсковых) могілках Брэста[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку як крытык пачаў выступаць у 1961 г. Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Аляксей Кулакоўскі» (Мінск, 1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (Мінск, 1973)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Гусак Сяргей – Белліт (8 кастрычніка 2023). Праверана 22 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965.
- Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
- Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13.
- Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Пахаваныя на Гарнізонных могілках (Брэст)
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Літаратуразнаўцы Беларусі