Сяргей Аляксандравіч Баланчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Баланчук
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Баланчук
Нарадзіўся 31 сакавіка 1975(1975-03-31)
Памёр 7 ліпеня 2022(2022-07-07) (47 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 1,77 м
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
0000—1992 УкраінаСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1999 Украіна Дынама (Кіеў) 4 (0)
1992—1993   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 32 (5)
1993   Украіна ЦСКА (Кіеў) 3 (1)
1993—1996   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 94 (7)
1996—1999   Ізраіль Макабі (Хайфа) 64 (2)
1999   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 12 (0)
1999   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 3 (0)
1999—2003 Украіна Ворскла (Палтава) 89 (3)
1999—2002   Украіна Ворскла-2 (Палтава) 9 (0)
2002—2003   Украіна Металіст (Харкаў) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—1996 Украіна Украіна (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Сяргей Аляксандравіч Баланчук (укр.: Сергій Олександрович Баланчук; 31 сакавіка 1975, Кіеў, УССР, СССР — 7 жніўня 2022, каля Бахмута, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца, ваеннаслужачы, які загінуў падчас уварвання Расіі ва Украіну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Баланчук з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы кіеўскага «Дынама». За асноўную каманду Сяргей правёў усяго толькі 4 матчы ў сезоне 1995/1996. Знаходзіўся ў арэндзе ў фарм-клубах кіеўскага «Дынама», кіеўскім ЦСКА і «Макабі» з Хайфы. З апошнімі стаў уладальнікам Кубка Ізраіля ў 1998 годзе і бронзавым прызёрам чэмпіянату Ізраіля ў 1999 годзе. У 1999 годзе перайшоў у футбольны клуб «Ворскла», дзе найбольшым поспехам было чацвёртае месца ў чэмпіянаце Украіны і кваліфікацыя ў Кубак УЕФА. У сезоне 2002/2003 знаходзіўся ў арэндзе ў харкаўскім «Металісце». Пасля вяртання з арэнды завяршыў прафесійную кар’еру.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, у красавіку 2022 года Сяргей Баланчук быў прызваны ва Узброеныя Сілы Украіны. Загінуў 7 ліпеня 2022 года падчас баёў за горад Бахмут у Данецкай вобласці з прычыны артылерыйскага абстрэлу[1]. Пахаваны ў Кіеве на Лясных могілках[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]