Перайсці да зместу

Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў
Дата нараджэння 4 лютага 1992(1992-02-04) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці блогер, палітычны актывіст
Удзельнік

Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў (нар. 4 лютага 1992(1992-02-04), Мінск) — беларускі блогер, журналіст і палітычны актывіст. Стваральнік інтэрнэт-праектаў «Мая Краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі». Былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага.

Падчас пратэстаў 2006 года прыносіў лекі ў намётавы гарадок для пратэстоўцаў. У 2007 і 2008 гадах удзельнічаў у акцыях грамадзянскай кампаніі «Джынс — за свабоду!». У 2010 годзе стаў актывістам руху «Гавары праўду», а ў 2011 годзе быў адным з каардынатараў маўклівых акцый пратэсту руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»[2].

Атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю, скончыўшы польскі ўніверсітэт па праграме Кастуся Каліноўскага[3].

У 2012 годзе, пасля пераследу беларускімі сілавымі органамі з-за адміністравання суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ва Укантакце, быў вымушаны эміграваць у Польшчу[3]. У 2013 годзе стварыў праект «Мая Краіна Беларусь» і пачаў працаваць SMM-мэнэджэрам на беларускай службе Радыё «Свабода»[2].

Падчас пандэміі каранавіруса супрацоўнічаў з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 26 чэрвеня 2020 года, на фоне арыштаў беларускіх блогераў і адміністратараў Telegram-каналаў, на арандаванай кватэры Бяспалава быў праведзены ператрус. Ён пакінуў Беларусь і з’ехаў у Прагу, дзе пражыў 5 месяцаў[4][5]. У лістападзе 2020 года разам з сябрамі пераехаў у Кіеў[5].

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў у тэрытарыяльную абарону Кіева[6]. Пазней далучыўся да беларускай роты палка «Азоў», якая затым ператварылася ў палк Кастуся Каліноўскага[6][7]. У палку выконваў абавязкі прэс-сакратара і здымаў відэа пра беларускіх добраахвотнікаў. У баявых выездах не ўдзельнічаў[2].

14 лістапада 2022 года асабістыя YouTube і Telegram-каналы Сяргея Бяспалава былі прызнаныя пракуратурай горада Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[6]. Раней у чэрвені таго ж года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’явіла каналы Бяспалава экстрэмісцкімі фарміраваннямі[8].

У 2023 годзе пераехаў у Варшаву[2][7], дзе працягнуў працу ў медыя-сектары. 7 лістапада 2023 года быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком і кіраўніком грамадзянскага штаба арганізацыі «Паспалiтае Рушэнне»[2].

У 2024 годзе ад спісу «Незалежныя беларусы» ўдзельнічаў у выбарах і прайшоў дэлегатам у Каардынацыйную раду Беларусі[9][10].

У канцы 2024 года супраць Бяспалава ў Беларусі распачалі завочны працэс[11]. У 2025 годзе яго завочна прыгаварылі да 18 гадоў зняволення і штрафу[12].

Стаў прэс-сакратаром Сяргея Ціханоўскага, пасля яго вызвалення ў 2025 годзе [13] .

  1. https://nashaniva.com/343695
  2. а б в г д Зміцер Міраш. «Каб хоць камандзірам заробкі плаціць». Чаму Паспалітае рушэнне пакуль што не стала народным рухам (недаступная спасылка). Белсат (24 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  3. а б Сергей Беспалов: Пешком прошел 100 километров (руск.). Хартия'97 (3 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  4. Администратор паблика «Мая краіна Беларусь» рассказал подробности своего отъезда из страны (руск.). UDF (5 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  5. а б Как беларусские добровольцы сражаются за Украину и противостоят режиму Лукашенко (руск.). Мой BY (19 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  6. а б в Ваенны блогер Сяргей Бяспалаў атрымаў чарговую “экстрэмісцкую лычку”. Гэтым разам ад пракуратуры . Белорусская ассоциация журналистов (14 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  7. а б «Мы с другом решили – надо ехать!» Почему Сергей Беспалов присоединился к полку Калиновского (руск.)(недаступная спасылка). Белсат (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  8. Уничтожение независимых профсоюзов и новые "уголовки" для политзаключенных: хроника преследования 10 июня. Весна. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2022. Праверана 30 кастрычніка 2024.
  9. Макар Мыш. Знакомимся с кандидатами в Координационный совет: избирательный список № 7 «Независимые беларусы» (руск.)(недаступная спасылка). Белсат (17 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  10. Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе . Наша Ніва (28 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  11. Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава . Наша Ніва.
  12. Блогера Беспалова заочно осудили на 18 лет. Сумма компенсации уменьшилась в несколько раз. Наша Ніва (2 мая 2025).
  13. Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня . Наша Ніва (4 жніўня 2025). Праверана 5 жніўня 2025.