Сяргей Аляксандравіч Габрусевіч
Сяргей Аляксандравіч Габрусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 2013 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Аляксандравіч Габрусе́віч (9 верасня 1936, Верхаўляны, Беластоцкае ваяводства — 21 кастрычніка 2013, Гродна) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1970), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 верасня 1936 г. у вёсцы Верхаўляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў на гісторыка-філалагічным факультэце (рускае аддзяленне) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Падчас вучобы ў 1962—1963 гадах узначальваў камітэт камсамола інстытута, працаваў лабарантам кафедры педагогікі. У 1964—1965 гадах, калі быў студэнтам дзённай формы навучання, загадваў вучэбнай часткай інстытута[1].
Пасля заканчэння інстытута — асістэнт кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі, аспірант кафедры дыялектычнага матэрыялізму Беларускага ўніверсітэта. Аспірантуру скончыў датэрмінова і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развіццё У. І. Леніным марксісцкага вучэння аб практыцы як крытэрыі ісціны ў пазнанні сацыяльных з’яў». З восені 1969 — старшы выкладчык кафедры філасофіі і палітэканоміі. Вучонае званне дацэнта па кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі прысвоена ў 1972 годзе. З 1973 года — загадчык кафедры методыкі камуністычнага выхавання, у 1974—1976 гадах — кафедры навуковага камунізму і палітэканоміі, у 1976—1986 гадах — прарэктар па навуковай працы, у 1986—1992 гадах — прарэктар па вучэбнай працы, у 1992—2002 гадах — прафесар кафедры беларускай культуры, у 2002—2007 гадах — загадчык кафедры беларускай культуры, прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму[1].
Вучонае званне прафесара па кафедры сацыяльна-палітычных тэорый і паліталогіі прысвоена ў 1990 годзе[1].
У 1990-я гады мінулага і пачатку гэтага стагоддзя С. А. Габрусевіч плённа працаваў на глебе нацыянальнай культуры. З’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага Фонду культуры, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду культуры. У 1994—1995 гадах заснаваў і рэдагаваў гісторыка-культурны часопіс «Свіцязь», у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі культуры Гродзеншчыны і культуры беларускага замежжа[1].
Член рэдкалегіі «Весніка ГрДУ імя Янкі Купалы», часопіса «Роднае слова», член Вучонага Савета ўніверсітэта і Савета аб’яднання кафедраў сацыяльна-гуманітарных навук[1].
Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2006 годзе[1].
Памёр 21 кастрычніка 2013 года[1]. Пахаваны на могілках «Сакрэт» у Гродне[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 100 навуковых прац па тэорыі пазнання, тэорыі і гісторыі беларускай культуры. Сярод навуковых прац прафесара С. А. Габрусевіча вылучаюцца манаграфіі «Гродна. Гістарычна-эканамічны нарыс», «Гродзенскі дзяржаўны Універсітэт імя Янкі Купалы», «Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё і спадчына», а таксама вучэбныя дапаможнікі «Ад дзелавой гульні да прафесійнай творчасці», «Педагагічная практыка студэнтаў», «Гісторыя беларускай культуры» і іншыя[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 119—120.
- Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 55—56.
- Габрусевич Сергей Александрович // Известные уроженцы Гродненской области / А. П. Гостев. ― Гродно, 2016. — С. 321.
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (1919—1940)
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя на могілках «Сакрэт»
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Філосафы Беларусі