Сяргей Аляксандравіч Жданок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Аляксандравіч Жданок
Дата нараджэння 20 студзеня 1953(1953-01-20) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка і хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Сяргей Аляксандравіч Жданок (20 студзеня 1953, Мінск) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1976). З 1979 інжынер, старэйшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 г. загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення Інстытута цепла-і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі. У 2002—2004 гг. галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2004 г. акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Адначасова ў 2005—2009 гг. дырэктар Інстытута цепла-і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі. У цяперашні час старшыня навукова-тэхнічнага савета навукова-вытворчага прадпрыемства «Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі».

Навуковыя працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных прыкладанняў. Заклаў тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцяў газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў ў 1980 г. эфект «звышраўнаважнай» іанізацыі малекулярных газаў, які быў пасля знойдзены эксперыментальна ў ЗША. Стварыў аналітычную тэорыю малекулярных СА-лазераў, якая легла ў аснову распрацоўкі ў СССР магутных квантавых генератараў, якія маюць высокія значэнні каэфіцыента карыснага дзеяння. Распрацаваныя ім падыходы да аналізу працэсаў гарэння ў порыстых сістэмах прывялі да стварэння новага класа ачышчальных прылад, радыяцыйных награвальнікаў і хімічных рэактараў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены сінтэз вугляродных нанатрубак у нераўнаважных умовах, што важна для вытворчасці і прымянення вугляродных нанаструктураваных матэрыялаў (нанаэлектроніка, будаўнічыя і канструкцыйныя матэрыялы, біямедыцына).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]