Сяргей Аляксеевіч Белакураў
| Сяргей Аляксеевіч Белакураў | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 1 (13) верасня 1862 |
| Дата смерці | 3 снежня 1918[1][2] (56 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | краязнавец, гісторык, археограф |
| Навуковая сфера | гісторыя[3] і археаграфія[3] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | магістр |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Сяргей Аляксеевіч Белакураў (руск.: Сергей Алексеевич Белокуров; 1 (13) верасня 1862, Масква, Расійская імперыя — 3 снежня 1918) — расійскі царкоўны гісторык і археограф. Магістр (1891) і доктар царкоўнай гісторыі (1904). Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1903).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1875 годзе скончыў Данское духоўнае вучылішча, а ў 1882 годзе — Маскоўскую духоўную семінарыю. У 1881 годзе па хадайніцтве прафесара Я. Я. Галубінскага атрымаў дазвол працаваць з дакументамі ў Маскоўскім галоўным архіве міністэрства замежных спраў, што дазволіла напісаць яму працу «Собрание патриархом Никоном книг с Востока». У 1882—1886 гадах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі, дзе пад кіраўніцтвам Я. Галубінскага вывучаў прынцыпы крыніцазнаўчага аналізу і метады працы з архіўнымі дакументамі. Пасля заканчэння акадэміі быў рэкамендаваны на службу ў Маскоўскі галоўны архіў, дзе і адпрацаваў амаль усё жыццё; быў начальнікам аддзялення рукапісаў. З 1887 года быў пастаянным членам Маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх, публікаваў артыкулы і архіўныя дакументы ў «Чтениях в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских», рэдактарам якіх ён быў з 1891 года; з 1887 года ён таксама быў членам-супрацоўнікам Растоўскага музея царкоўных старажытнасцей; з 1890 года быў ганаровым членам Варонежскай гісторыка-археалагічнай камісіі.
У 1891 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Арсений Суханов» аб вядомым царкоўным дзеячы сярэдзіны XVII стагоддзя. У сваім сачыненні ён падрабязна асвятліў падарожжа іераманаха Арсенія (Суханава) і адзначыў значэнне, якое мелі вынікі паездкі для ажыццяўлення выпраўлення богаслужэбных кніг, ініцыяваную патрыярхам Ніканам. Дысертацыя ў 1894 годзе была адзначана прэміяй мітрапаліта Макарыя, а затым — прэміяй Пецярбургскай акадэміі навук. Працягам гэтай працы стала манаграфія «О библиотеке московских государей в XVI столетии» (1898), у якой ён абгрунтавана адмаўляў сувязь грэчаскіх рукапісаў маскоўскіх збораў з легендарнай бібліятэкай Івана Грознага і не прызнаваў версію аб існаванні бібліятэкі ў тайніках Маскоўскага Крамля. За даследаванне аб царскай бібліятэцы ён атрымаў ступень доктара царкоўнай гісторыі ў 1904 годзе, пасля абароны дысертацыі ў Кіеўскай духоўнай акадэміі.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся галоўным чынам гісторыяй грамадскага і культурнага жыцця Расіі XVI—XVII стагоддзяў і культурныя ўзаемаадносіны са славянскмі краінамі, Украінай і Беларуссю. Аўтар даследавання пра харвацкага пісьменніка XVII стагоддзя Ю. Крыжаніча. Таксама ён займаўся гістарычнай картаграфіяй, і ў 1898 годзе склаў «Древнерусскую картографию», у якой была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб маскоўскіх планах XVII стагоддзя.
Археаграфічная праца
[правіць | правіць зыходнік]Белакуравым быў апублікаваў шэраг каштоўных гістарычных крыніц, многія дакументы ён упершыню ўвёў у навуковае абарачэнне.
Атрымаўшы па завяшчанні архіў Галубінскага, ён падрыхтаваў да публікацыі працу свайго настаўніка «История Русской Церкви» (1900—1911, 2 тома), напісаў працы аб гісторыі маскоўскіх архітэктурных помнікаў і цэркваў, у тым ліку «Московский Кремль при царе Алексее Михайловиче» (1894), «О времени постройки Покровского (Василия Блаженного) собора в Москве» (1900), «О бывшей в Москве на Воздвиженке церкви Дмитрия Селунского» (1903); працы аб гісторыі манастыроў: «Преподобный Сергий Радонежский и Троице-Сергиева лавра в русской литературе» (1888) і «Афонские монастыри, их настоятели и братия в 1582 г.» (1897).
Сяргейй Белакураў з’яўляўся кіраўніком і рэдактарам шматлікіх выданняў: «Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством» (1912—1913, 4—5 тамы), у якіх змешчаны дакументы Пасольскага прыказа за 1598—1615 гадах. У 1902 годзе апублікаваў «Краткую выписку о бывших между Польшею и Россиею переписках, войнах и перемириях». 1462–1565 гг. (Чтения в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских за 1902 г. Книга IV. С. 9—12.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Караў, Дз. У. Белакураў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 345. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Белокуров Сергей Алексеевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. дап. I. — С. 347.
- Белокуров, Сергей Алексеевич // Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — С. 349. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белокуров Сергей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Sergěj Alekseevič Bělokurov // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Маскве
- Гісторыкі XIX стагоддзя
- Гісторыкі XX стагоддзя
- Гісторыкі Расійскай імперыі
- Археографы Расійскай імперыі
