Сяргей Аляксеевіч Булыга
| Сяргей Аляксеевіч Булыга | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 17 верасня 1953[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 кастрычніка 2021[1] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Жанр | гістарычны дэтэктыў[d], казка, фантастыка, містыка[d] і прыгоды[d] |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Сяргей Аляксеевіч Булыга (17 верасня 1953, Мінск — 24 кастрычніка 2021) — рускі пісьменнік і сцэнарыст у Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-электрык, у 1981 годзе — Вышэйшыя двухгадовы курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Друкаваўся з 1980 года. Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі (1991), Саюза расійскіх пісьменнікаў (1999).
Аўтар казачнай фантастыкі, апавяданняў і казак для дзяцей і дарослых, кінасцэнарыяў, раманаў і аповесцей у жанры гістарычнай фантастыкі. Публікаваўся на рускай, беларускай, украінскай, польскай і англійскай мовах.
У 2013—2015 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса фантастыкі «Космопорт».
Жыў у Мінску.
Памёр 24 кастрычніка 2021 года ад ускладненняў каранавіруснай інфекцыі[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — Прэмія імя І. А. Яфрэмава Саюза пісьменнікаў Расіі і Савета па фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры ў катэгорыі «За выбітны літаратурна-мастацкі твор» — за раман «Чужая карона» [3]
- 2014 — Намінацыя на прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі ў катэгорыі «Лепшы аўтар» [4]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Шпоры на босу ногу»: прыгодніцкая аповесць з эпохі напалеонаўскіх войн. — М., 1990
- «Бродяга и фея»: зборнік апавяданняў фэнтэзі. — Минск: Эридан, 1991
- «В среду, в час пополудни»: гістарычны, з элементамі фэнтэзі і містыкі, раман пра паўлегенларнага князя Усяслава Чарадзея, дзеі адбываюцца ў XI ст. — М.: Армада, 1997
- «Тюрем-тюремок»: суровыя казкі для дарослых. — Минск: Met, 2000
- «Чёрная сага»: раман фэнтэзі. — М.: Вече, 2002
- «Ведьмино отродье»: раман фэнтэзі. — М.: Вече, 2002
- «Чужая корона»: раман фэнтэзі. — М.: ЭКСМО, 2004
- «Шпоры на босу ногу»: гісторыка-прыгодніцкі раман пра вайну 1812 года на тэрыторыі Беларусі. — М.: Вече, 2006
- «Железный волк»: пашыраная версія гістарычнага, з элементамі фэнтэзі і містыкі, рамана пра паўлегендарнага князя Усяслава Чарадзея і яго эпоху. — М.: Вече, 2006, перавыданне — М.: Вече, 2014, дадатковае перавыданне — М.: Вече, 2018.
- «Жаркое лето 1762-го»: гісторыка-прыгодніцкі раман, з элементамі фантастыкі, пра звяржэнне імператара Пятра III; — М.: Вече, 2009
- «Углицкое дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра раскрыццё аднаго з самых загадкавы злачынстваў у гісторыі Расіі — гібелі царэвіча Дзмітрыя Іванавіча ў Углічы ў 1591 годзе. — М.: Вече, 2011, перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Царское дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра падзеі пасля загадкавай смерці цара Івана Грознага ў сакавіку 1584-го года; — М.: Вече, 2013, перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Грозное дело», гісторыка-дэтэктыўны раман пра раследаванне раптоўнай смерці царэвіча Івана Іванавіча ў Аляксандравай слабадзе ў лістападзе 1581 года; — М.: Вече, 2015; перавыданне — М.: Вече, 2018
- «Правило правой руки»: зборнік, аднайменная аповесць і апавяданні розных кірункаў фантастыкі. — Иерусалим: Млечный Путь, 2016
- «Сибирское дело» : гісторыка-прыгодніцкі раман пра раследаванне гібелі атамана Ермака Цімафеевіча, дзеі адбываюцца ў Сібіры ў 1586 годзе; — М.: Вече, 2017
- «Золотое дело»: гісторыка-прыгодніцкі раман з элементамі містыкі пра пошукі легендарнай Залатой Бабы, дзеі адбываюцца ў Сібіры, у Югорскай зямлі, у 1596 годзе; — М.: Вече, 2018
- «Огненные буквы»: зборнік апавяданняў, гарадское фэнтэзі пра хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга школьнага ўзросту. — Минск: Книжный Дом, Литера Гранд, 2018
- «Дикий физик»: зборнік апавяданняў, гарадское фэнтэзі пра хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга школьнага ўзросту. — Минск: Книжный Дом, Литера Гранд, 2019
- «Тень Серебряной горы»: прыгодніцкі, з элементамі містыкі раман пра адзін загадкавы эпізод шматлікіх руска-чукоцкіх войнаў, дзеі адбываюцца на Калыме і Чукотцы ў 1737 годзе; — М.: Вече, 2019
- «Персидское дело»: гісторыка-прыгодніцкі раман пра дастаўку дзіўнага звера «слон» з Персіі ў Маскву ў 1593 годзе; — М.: Вече, 2020.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 https://web.archive.org/web/20250813111852/https://fantlab.ru/autor519
- ↑ Умер Сергей Булыга. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Лауреаты премии им. Ефремова. Совет по Фантастике и Приключениям Союз писателей России. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ ESFS Nominations 2014 (англ.). European Science Fiction Society. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2016.
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Пісьменнікі-фантасты СССР
- Пісьменнікі-фантасты Расіі
- Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі-фантасты Беларусі