Сяргей Антонавіч Чуніхін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Антонавіч Чуніхін
Дата нараджэння 21 верасня 1905(1905-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1985(1985-10-29) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Навуковая сфера матэматыка і тэорыя груп
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[d] (1936)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Дружбы народаў
медалі

Сяргей Антонавіч Чуні́хін[1] (21 верасня 1905 — 29 кастрычніка 1985) — вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1934), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Харкаве. У 1929 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1935 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай матэматыкі Тульскага механічнага інстытута, у 1935—1941 гг. Маскоўскага вячэрняга металургічнага інстытута. З 1941 года С. А. Чуніхін у Томску, займаў пасады загадчыка кафедрамі ў Томскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту і Томскім дзяржаўным ўніверсітэце. У 1953 годзе пераехаў у Гомель, дзе да 1960 года займаў пасаду загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. С. А. Чуніхін у Гомельскім аддзяленні Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыяй, адначасова з 1978 года — намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі па Гомельскаму аддзяленню.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. А. Чуніхіну належаць працы па тэорыі груп. Ён пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп, вылучыў і вывучаў два новыя класы груп (П-аддзельныя і П-вырашальныя), стварыў новы метад даследавання груп[1]. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Подгруппы конечных групп» (1964, перакладзена за мяжой на англійскую мову ў 1969 годзе)[3].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Гомелі на доме № 32а па вуліцы Кірава ў 1995 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка з барэльефам вучонага.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. Акадэмік ЧУНІХІН Сяргей Антонавіч(руск.)  // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  3. Шеметков Л. А. Сергей Антонович Чунихин (1905—1985) // Известия Академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук. № 3, 1996.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]