Сяргей Антонавіч Чыжык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Антонавіч Чыжык
Сяргей Антонавіч Чыжык (2023 год)
Сяргей Антонавіч Чыжык (2023 год)
Дата нараджэння 28 мая 1959(1959-05-28) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера фізіка і механіка паверхняў, нанатэхналогіі
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Сяргей Антонавіч Чыжык (нар. 28 мая 1959, вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, нанатэхналогіі; чл.-кар. з 2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). З 1980 г. у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі, з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 — загадчык аддзела. З 2002 — загадчык лабараторыі, з 2005 — загадчык аддзялення, з 2007 — намеснік дырэктара Інстытута цепла-і масабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. З 2008 намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009—2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 года намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2014[1] Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова загадчык лабараторыі Інстытута цепла-і масаабмену імя. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», «Інжынер-механік».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцызійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра-і нанаўзроўні, нанаструктурнага матэрыялазнаўства, нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаныя пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая спектраскапія, асцыліруючая трыбаметрыя, нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантраляванага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб’ектаў (часціцы, дроту, ніткі з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцяў. Развіваюцца новыя напрамкі — нанатамаграфія прыпаверхневага пласту і клеткавая нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых мікраскопаў серый «Нанотоп» і «Нанотестер», якія выкарыстоўваюцца ў дзесятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Паставіў свой подпіс пад лістом НАН Беларусі, у якім гаворыцца, што

«У сваёй дзейнасці Тадэвуш Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не Беларусі. Таму называць яго нацыянальным героем Беларусі абсалютна неправамерна. Ён з’яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША. Сцверджанне аб тым, што ён вёў барацьбу за інтарэсы і незалежнасць беларускага народа, супярэчыць гістарычным фактам» (руск.)[2].

Пазней заўважыў, што не зусім правільна напісана, што Касцюшка не нацыянальны герой Беларусі, адзначыў, што Тадэвуш Касцюшка — гэта знакаміты палітычны дзеяч Польшчы, ЗША і Беларусі, а таксама не выключыў таго, што вуліца імя Касцюшкі можа з’явіцца калісьці ў Мінску ці ў іншых беларускіх гарадах[3].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Механика дискретного фрикционного контакта. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (в соавт.).
  • Атомно-силовая микроскопия в оценке состояния синаптосомальной мембраны. Мн.: Изд. центр БГУ, 2002 (в соавт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Пашаны (2014)[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]