Сяргей Апанасавіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Апанасавіч Бандарэнка
Фатаграфія
Сяргей Бандарэнка. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 19 лістапада 1956(1956-11-19) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Род дзейнасці скульптар
Жанр
Вучоба
Уплыў Леанід Давідзенка
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Апанасавіч Бандарэнка (нар. 19 лістапада 1956, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1981 годзе — скульптурнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Л. Р. Давыдзенкі, А. А. Бембеля, А. А. Анікейчыка, Г. І. Мурамцава. 3 1979 удзельнік мастацкіх выставак. У 1985 годзе скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у З. І. Азгура[1].

Упершыню скульптурныя работы Сяргея Апанасавіча Бандарэнкі былі прадстаўлены ў японскім горадзе Сапара на Сусветнай выстаўцы ЭКСПА ў 1972 годзе. З 1985 года — член Саюза мастакоў Беларусі[1].

З 2003 года — ганаровы член Кітайскай акадэміі мастацтваў, яго працы ўключаны ў каталог 500 лепшых кітайскіх мастакоў[2].

15 жніўня 2020 адмовіўся ад спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва[3] ў знак пратэсту супраць жорсткага здушэння мірнага выступлення беларусаў пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковай скульптуры. Матэрыял - бронза, дрэва, кераміка. У сваёй творчасці скульптар звяртаецца да шматлікіх жанраў, выкарыстоўваючы розныя матэрыялы і тэхналогіі. Але сапраўднайлюбоўю Сяргея Бандарэнкі з'яўляюцца коні[1].

Творы мастака адрозніваюцца карпатлівай працай з натурай, дбайным, віртуозным аздабленнем формы. Яго скульптуры канёў адрозніваюцца выключным падабенствам з натурай, блізкай да ілюзорнасці[1].

Сярод твораў: стэла «Трыумф», Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна»), скульптуры «Цыркавая танцоўшчыца на кані», «Клоўн з барабанам» (Беларускі дзяржаўны цырк), рэльеф «Песня пра зубра» (Нацыянальная бібліятэка, усе Мінск), помнік князю Віцебскаму (1320 – 1345 гады), Вялікаму князю Літоўскаму (1345 – 1377 гады) Альгерду[5].

Працы мастака выстаўляліся у Англіі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Кітаі, Манака, Польшчы, Расіі, ЗША, Францыі. Таксама скульптуры Сяргея Бандарэнкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага мастацкага музея, мастацкіх галерэй Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гале, Гамбурга, Дортмунда, Мінеапаліса[6] і прыватных зборах шэрага краін Еўропы, Азіі і Амерыкі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 49. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]